Джэбель-Баркал () — археалагічны помнік у аднайменным скальным масіве на поўначы Судана. У 2003 г. унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з месцам знаходжання старажытнага горада Напата. Ахоўваемая плошча — 183 га. У яе склад таксама ўваходзіць археалагічны помнік Нуры.
Гісторыя Джэбель-Баркал уяўляе сабою скальны масіў з плоскай вяршыняй да 98 м у вышыню. Размешчаны ў даліне Ніла, не далёка ад чацвёртага парога. Каля 1450 г. да н. э. пасля заваявання дзяржавы Керма Джэбель-Баркал і навакольныя тэрыторыі былі абраны старажытнымі егіпцянамі для пабудовы адміністрацыйнага цэнтра Нубіі, горада Напата. Скальны масіў быў прысвечаны богу Амону і атрымаў назву Свяшчэннай скалы. Старажытнаегіпецкае пісьмо адлюстроўвала назву наступным чынам: Dw:Z1 O39 A6 N18:N18:N18 niwt
На працягу 2 тысячагоддзяў (да VI ст. н. э.) Джэбель-Баркал з'яўляўся месцам шанавання, пахавання, будаўніцтва храмаў і адлюстравання культурнага развіцця Нубіі. У перыяд 850 - 250 гг. да н. э. тут дамінавалі прыклады кушыцкага мастацтва эпохі Напаты. У перыяд з 250 г. да н. э. да 350 г. н. э. — эпохі Мероэ.
Брытанскія даследчыкі ўпершыню паведамілі аб Джэбель-Баркал у 1820 г. У 1916 - 1920 гг. ён вывучаўся амерыканскім егіптолагам Дж. А. Рэйснерам, які арганізоўваў раскопкі Кермы. У 1973 г. італьянская археалагічная экспедыцыя пачала сістэматычныя раскопкі. З 1986 г. раскопкі набылі міжнародны характар, кантралююцца Нацыянальнай службай старажытнасцяў Судана. У 2003 г. Джэбель-Баркал унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Археалогія У скальным масіве Джэбель-Баркал і непасрэдна каля яго выяўлены наступныя археалагічныя пласты і асобныя месцы археалагічных знаходак: B 100: палац эпохі Мероэ (200 г. да н. э. - пачатак н. э.; памеры 37 м x 32 м) B 200: храм Амона VII ст. да н. э. у паўднёва-заходняй частцы скальнага масіва. B 300: храм Маат VII ст. да н. э. B 300-sub: рэшткі храма, які папярэднічаў пласту B 300 B 350: помнік фараона VII ст. да н. э. B 500: Вялікі храм Амона з сырцовай цэглы эпохі Напаты Пляцоўка 501: карабельны прыпынак I ст. да н. э. Пляцоўка 502: карабельны прыпынак VII ст. да н. э. Пляцоўка 551: карабельны прыпынак, пабудаваны на мяжы н.э. B 560/570/580: пласты ўтрымоўваюць малыя храмы эпохі Мероэ B 600: старажытнаегіпецкі будынак другой паловы 2 тысячагоддзя да н. э. Рэканструяваўся ў эпоху Напаты B 700: невялікі храм Амона VII ст. да н. э. B 800: храм Амона VIII ст. да н. э. B 900: невялікі, вельмі разбураны храм VIII ст. да н. э. B 1000: круглявы калодзеж B 1150: рэшткі храма з каменю і цэглы эпохі Напаты B 1200: палац эпохі Напаты ў егіпецкім стылі Пячора I: знаходзіцца на вышыні каля 83 м, мае глыбіню да 14 м. У пячоры знойдзены рэшткі старажытных здабытчыкаў будаўнічага каменю Пячоры II: 6 невялікіх пячор з рэшткамі графіці эпохі Мероэ
Акрамя таго, каля заходняга схіла Джэбель-Баркал выяўлена месца пахавання, якое ўключае піраміды і магільні канца эпохі Напаты — пачатку эпохі Мероэ (каля 300 - 50 гг. да н. э.). Каля Джэбель-Баркал адкрыты археалагічны музей, у якім экспануюцца найбольш цікавыя знаходкі.
Гл. таксама Санам
Галерэя
Спасылкі
Сайт ЮНЕСКА Гісторыя і археалогія
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Судане Катэгорыя:Археалогія ў Судане Катэгорыя:Нубія