Бяле́, Бяляны, Бяляны-Эзерс — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 2 км паўночны захад ад вёскі Урбаны, у басейне ракі Дрысвята. Праз возера праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі з Латвіяй.
Плошча паверхні — 0,92 км². Даўжыня — 1,67 км, найбольшая шырыня — 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,8 км. Плошча вадазбору — 7 км².
Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе невыразныя, на поўдні вышынёй 10—15 м, разараныя, на поўначы да 7 м. На ўсходзе і захадзе забалочаная пойма (шырыня да 200 м), месцамі пад лесам.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Азёры Латвіі Катэгорыя:Басейн Дрысвяты Катэгорыя:Памежныя азёры