Альшанка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 15 км на паўночны захад ад горада Браслаў, за 0,7 км на захад ад вёскі Дубіна, у басейне ракі Друйка.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.
Схілы катлавіны выразныя, на ўсходзе і паўночным захадзе вышынёй да 5 м, часткова разараныя. На астатніх участках да возера прымыкае забалочаны лес. На ўсходзе выцякае ручай у возера Снуды.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна