Ідрыс Дэбі Ітно (; , Фада, Чад — ) — чадскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч, старшыня Патрыятычнага руху выратавання (2-4 снежня 1990), Прэзідэнт Чада (1990—2021).
Біяграфія Нарадзіўся 26 студзеня 1952 года ў Фада на паўночным усходзе Чада. Дэбі паступіў на ваенную службу. У 1976 годзе ён прайшоў навучанне ў Францыі і атрымаў дыплом лётчыка, а ў 1978 годзе вярнуўся ў Чад, дзе ішла грамадзянская вайна. Пазней ён далучыўся да паўстанцкай групоўкі «Узброеныя сілы поўначы» пад кіраўніцтвам Хісена Хабрэ. У 1982 годзе ён дапамог Хісену Хабрэ звергнуць прэзідэнта Гукуні Уэдэя.
У красавіку 1989 года Дэбі быў абвінавачаны ў змове з мэтай звяржэння ўрада Хабрэ, пасля чаго ён збег у Лівію, а затым у Судан, дзе ў красавіку 1990 года стварыў Патрыятычны рух выратавання. Пасля перагрупоўкі Дэбі са сваімі прыхільнікамі пачалі арганізоўваць напады на войскі Хабрэ са сваёй базы ў суданскай правінцыі Дарфур. 30 лістапада 1990 года, пасля захопу войскамі Дэбі горада Абешэ, Хабрэ і яго асяроддзе пакінулі сталіцу і 1 снежня атрады пад камандаваннем Ідрыса Дэбі занялі Нджамену (гл. Дзяржаўны пераварот у Чадзе 1990 года)
Ідрыс Дэбі кіраваў кіраваў краінай з 1990 года, прыйшоўшы да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту. У 1991 годзе быў абраны прэзідэнтам Чада і з тых часоў пераабіраўся на гэтую пасаду на кожных прэзідэнцкіх выбарах. У 2020 годзе Дэбі атрымаў званне маршалаnn.by.
Чарговыя выбары прайшлі ў Чадзе 11 красавіка 2021 года. Вынікі паказалі, што Ідрыс Дэбі перамог, набраўшы 79% галасоў. Ён тым часам выправіўся на поўнач краіны наведаць вайскоўцаў, якія змагаюцца з паўстанцамі. Памёр ад баявых раненняў 20 красавіка 2021 годаtass.ru.
Катэгорыя:Постаці Чада Катэгорыя:Прэзідэнты Чада