Крывец, Крывое — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад горада Браслаў, за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Плюсы, у басейне ракі Друйка. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні — 0,19 (0,23 — С. 495.) км². Даўжыня — 0,83 км, найбольшая шырыня — 0,38 км. Найбольшая глыбіня — 4,8 м, сярэдняя — 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі — 3,45 км. Аб’ём вады ў возеры — 0,39 млн м³. Плошча вадазбору 3 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы. Схілы катлавіны стромкія на захадзе і ўсходзе, вышынёй 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, у залівах нізкія, забалочаныя. Возера бяссцёкавае.

Крыніцы

Літаратура

 — С. 85.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры