Чурылава — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Чурылава, у басейне ракі Мёрыца.

Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Найбольшая глыбіня 14,4 м, сярэдняя — 4,0 м. Аб’ём вады ў возеры 0,8 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, на паўднёвым усходзе пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі высокія, пад хмызняком. Дно да глыбіні 1—2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй і празрыстасцю. Возера эўтрофнае. Зарастае амаль трэць плошчы возера да глыбіні 2 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна