Інта () — горад (з 1954) у Расіі, абласнога падпарадкавання ў Рэспубліцы Комі. Насельніцтва — 38,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1940 годзе.

Размешчаны на левым беразе ракі Вялікая Інта (прыток Пячоры), за 608 км ад Сыктыўкара.

Аснова эканомікі — вуглездабываючая і вуглеўзбагачальная прамысловасць з развітай рамонтна-механічнай базай. Мясцовыя харчовая прамысловасць, энергетыка і сельская гаспадарка.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Комі