thumb|right|200px|Анальны корак Анальны корак — сексуальная цацка — фалаімітатар, прызначаны для ўводзін у анальную адтуліну. Адрозніваецца меншым памерам, чым звычайныя фалаімітатары і мае патаўшчэнне ў аснове, якое служыць для таго, каб перашкодзіць правальванню анальнага корка ўглыб кішэчніка.
Ужыванне Анальны корак ужываецца як жанчынамі, так і мужчынамі. Можа служыць для стымуляцыі ануса, расслаблення перад анальным сексам або для звужэння похвы. Апошняе можа выкарыстоўвацца як для жанчын з шырокай похвай (напрыклад, калі цягліцы похвы саслабленыя пасля родаў), так і проста для ўзмацнення адчуванняў падчас секса і паскарэння наступу аргазма ў жанчыны.
Правілы эксплуатацыі анальнага корка рэкамендуюць выкарыстаць яго з змазкамі, абавязкова на вадзяной аснове. Гэтыя рэкамендацыі засноўваюцца на тым, што ў прамой кішцы адсутнічае натуральная змазка, як у похве.
Дызайн У цяперашні час крамы, якія займаюцца продажам сексуальных цацак, падаюць шырокі асартымент разнавіднасцяў анальных коркаў. Яны адрозніваюцца па форме, памерам, колеру, іх вырабляюць з сілікону, латэксу, дрэва, шкла, металу і іншых матэрыялаў. Існуюць мадэлі, забяспечаныя механізмам «эякуляцыі» або вібрацыйнай прыладай. Некаторыя анальныя коркі дадаткова дэкаруюцца для сексуальных гульняў (корак у выглядзе лісінага хвастаFox Tail Anal Plug, хваста трусаBunny Tail Butt Plug, корак для гульні «у кольцы»Anal Ring Toss ), або ўпрыгожваюцца каштоўнымі камянямі.
Гл. таксама Сексуальныя цацкі Анальны секс Анальны ланцужок
Спасылкі
Human anatomy and DIY plugs
Катэгорыя:Сексуальныя цацкі