Аляксей Аляксеевіч Бірылёў (16 сакавіка 1844—1915) — расійскі адмірал.

З дваран, праваслаўны, без нерухомай маёмасці.

Скончыў Марскую вучэльню, праслухаў курс лекцый у Мікалаеўскай марской акадэміі.

1859 — служба на флоце: гардэмарын, мічман, лейтэнант, капітан-лейтэнант, капітан 2-га рангу, капітан 1-га рангу.

Камандаваў мінаносцам, потым кліперам.

1889 — камандзір розных браняносцаў. 1894 — контр-адмірал. 1900 — прызначаны камандавалым эскадраю ў Міжземным моры. 1901 — віцэ-адмірал. 1904 — з лютага камандзір Кранштацкага порта, ваенны губернатар Кранштата. З мая галоўны камандзір Балтыйскага флоту і начальнік абароны Балтыйскага мора.

1905 — 8 мая атрымлівае прызначэнне камандавалым флотам Ціхага акіяна, але прыбыў ва Уладзівасток ужо пасля разгрому флоту пры Цусіме. З 29 чэрвеня 1905 па студзень 1907 — марскі міністр Расіі. 3 лістапада 1905 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета, у складзе якога прабыў да скону ў 1915 годзе, знаходзіўся ў групе правых.

Бірылёў пачынае рэформы на флоце 1906 — 7 сакавіка сапраўдная (тэрміновая) служба ніжніх чыноў у флоце скарочаная да 5 гадоў; 24 красавіка з Галоўнага марскога штаба вылучаная ў самастойнае падпадзяленне пад назвай Марскі генеральны штаб, у задачы якога ўваходзіла стратэгічнае планаванне і мабілізацыя флоту. 1907 — 11 студзеня Бірылёў звольнены з пасады марскога міністра з пакіданнем у складзе Дзяржаўнага савета. Прысвоена воінскае званне адмірала.

Аляксей Аляксеевіч сабраў вялікую для таго часу калекцыю расійскіх і замежных ордэнаў (у колькасці 29 штук), якімі быў узнагароджаны асабіста, для чаго імкнуўся ўдзельнічаць у сяброўскіх візітах ваенных караблёў у розныя краіны.

Архіў адмірала А. А. Бірылёва захоўваецца ў архіве ВМФ, справа 293; 1846—1916.

Літаратура Витте С. Ю. Воспоминания. М., 1960 Гурко В. И. Черты и силуэты прошлого. М., 2000 Джунковский В. Ф. Воспоминания. М., 1977. Толстой, И. И. Воспоминания министра народного просвещения графа И. И. Толстого. 31 октября 1905 − 24 апреля 1906 гг. М., 1977.

Катэгорыя:Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса Катэгорыя:Адміралы Расійскай імперыі Катэгорыя:Марскія міністры Расійскай імперыі Катэгорыя:Манархісты Расіі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры Аляксей Аляксеевіч