«Дабравешчанне» () — карціна, якая належыць пэндзлю мастака італьянскага Адраджэння Леанарда да Вінчы. «Дабравешчанне» было створана ў 1472—1475 гадах маладым Леанарда, які працаваў яшчэ ў рамках майстэрні свайго настаўніка Верок'я. З 1867 года і па цяперашні час твор захоўваецца ў музеі Уфіцы.
Сюжэт «Дабравешчання» ўзыходзіць да евангельскага тэксту, які апавядае пра паведамленне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі пра будучае нараджэнне Ісуса Хрыста.
Лічаць, што на заднім плане ў цэнты карціны выяўлена возера Кома і гара Монтэ-Сан-Марціна, а ракурс адпавядае пункту назірання з невялікай вёскі Ліерна, каля Ф'юмелатэ.
Апісанне Кампазіцыя твора простая і ў пэўным сэнсе традыцыйная. На пярэднім плане мастак намаляваў укленчанага крылатага архангела Гаўрыіла з белай лілеяй (сімвал бязгрэшнасці Дзевы Марыі) у левай руцэ. Правай рукой архангел бласлаўляе Марыю, якая сядзіць каля свайго дома. Адзенні архангела сцелюцца па дыване з кветак і травы, намаляваных даволі ўмоўна. Дзеву Марыю мастак, паводле традыцыі, піша з Бібліяй, якая ляжыць на мармуровай падстаўцы, багата ўпрыгожанай рэльефам.
Гарызанталь кампазіцыі дае магчымасць мастаку змясціць на задні план вялікі пейзаж: разьбяныя сілуэты дрэў, рака, якая цячэ удалячынь, над ёй віднеюцца мачты караблёў, вежы і сцены партовага горада, ахутаныя бледна-блакітнай смугой вяршыні гор.
Фрагменты карціны
Гл. таксама Дабравешчанне
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны Леанарда да Вінчы Катэгорыя:Карціны са збораў Галерэі Уфіцы Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі