Археалагічны музей () — музей у горадзе Гданьску (Польшча).

Гісторыя

Заснаваны ў 1953 годзе як падраздзяленне Паморскага музея ў Гданьску. Пасля атрымання ўласнага памяшкання ў чэрвені 1958 быў ператвораны ў археалагічны аддзел. 1 студзеня 1962 пачаў працаваць як незалежны музей.

Музей збірае археалагічныя артэфакты дагістарычнай паўночнай Польшчы, ўзоры матэрыяльнай культуры жыхароў Гданьска і Гданьскага Памор'я ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці, бурштын і вырабы з бурштыну ад самых старажытных часоў да нашых дзён, узоры матэрыяльнай культуры жыхароў Судана ад старажытнасці да сучаснасці.

Арганізатар музея і яго дырэктар на працягу многіх гадоў да 1983 — Леан Ян Люка. Пасля яго смерці дырэктарам музея ў 1983—1991 гадах быў Марыян Квапінскі, у 1991—2014 — Генрык Панер, а ад студзеня 2015 — Ева Травіцкая.

У склад калекцыі музея ўвайшла частка археалагічнай калекцыі і невялікая частка калекцыі бурштыну Заходне-Прускага правінцыйнага музея ў Гданьску, якія перажылі разбурэнні вайны.

Амаль з самага пачатку музей вядзе археалагічныя працы ў Гданьскім Памор'і. Пасля 1987 года яго даследаванні таксама ахопліваюць гістарычны цэнтр горада Гданьск (раней гэта была археалагічная зона працы Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай акадэміі навук і музей толькі зрэдку праводзіў даследаванні ў Гданьску). З 1993 года экспедыцыі музея таксама вядуць археалагічныя даследаванні ў Судане, у раёне чацвёртага парога Ніла.

Галоўны будынак музея месціцца ў былым будынку натуральна-гістарычнага таварыства па адрасе: вуліца Марыяцкая 25/26. Музей таксама займае тры суседнія будынкі (у тым ліку і будынак Марыяцкай Брамы ). У чэрвені 2008 года адкрылася новая выстаўка пра жыццё ў сярэдневяковым Гданьску, размешчаны ў адрэстаўрыраваным гістарычным свіране «Віслаусця» (раней «Блакітнае Ягня), якая была пабудавана ў шаснаццатым — васемнаццатым стагоддзях (вул . Хмельна 53).

Філіялы музея Філіял у Гневе (замак-музей). Археалагічная спадчына — «паселішча ў Сопаце» (Сопат, вул. Хафнера 63). Музей пад адкрытым небам ў Барлозне. Археалагічны-адукацыйны цэнтр у свіране «Блакітнае Ягня»

Галерэя

Спасылкі

Archeowiesci — Wyklad o sudanskich wyprawach gdanskiego muzeum E-Gdansk — Trojmjasto — Muzea Лех Кшижановский, «Гданьск» (серия «Города и музеи мира»), издательство «Искусство», 1980. — С. 264

Катэгорыя:Музеі Гданьска Катэгорыя:Археалагічныя музеі Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе