Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі (Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 220 — Владислав Семенович Миляновский ) — інжынер-архітэктар, творчае жыццё якога цесна звязана з Магілёвам.
Біяграфія
Адукацыя
Нарадзіўся ў 1830 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ковенскай гімназіі, пасля чаго паступіў у пецярбургскае Будаўнічае вучылішчаСлюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия , якое скончыў у 1853 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класа.
Прафесійная дзейнасць Пасля завяршэння адукацыі пачаў сваю службовую дзейнасць сталаначальнікам у ліфляндскай губернскай дарожнай камісіі, але праз тры месяцы перавёўся ў Магілёў, дзе займаў паслядоўна пасады малодшага архітэктара ў губернскай будаўнічай і дарожнай камісіях (1853-65) і ў губернскім праўленні (1865-75). З 1875 года заняў пасаду губернскага інжынераПамятная книжка Могилевской губернии на 1885 год. Стр. 3 (некаторыя крыніцы памылкова падаюць што У. Міляноўскі быў губернскім архітэктарамЧарняўская Т.I. — Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 51). Адначасова выконваў абавязкі епархіальнага архітэктара (1854-91).
Пахаваны на Польскіх могілках у Магілёве.
Творчасць
Найбольш значная тэхнічная дзейнасць яго ставіцца да 1863-75 гадоў, калі ў Паўночна-Захадным краі будавалася шмат храмаў. На працягу гэтых 13 гадоў ім быў пабудаваны па сваіх і часткова па чужых праектах шэраг сабораў, у тым ліку саборы ў павятовых гарадах Магілёве, Рагачове, Сянне, Быхаве, Чэрыкаве, Клімавічах, пяціглавыя мураваныя цэрквы ў мястэчках Хоцімску і Касцюковічах. Усяго ўзвёў больш 15 мураваных і каля 20 драўляных вясковых цэркваў.
У 1883 годзе кіраваў, саўмесна з архітэктарам Высоцкім, перабудовай і прыстасаваннем былога будынка аб’яднаных грамадзянскай і крымінальнай палат пад будынак для акруговага суда ў Магілёве.
У 1885 годзе У. Міляноўскі пабудаваў па ўласным праекце будынак Аляксандраўскага рэальнага вучылішча ў Магілёве, а ў 1887 годзе кіраваў пабудовай пад’язнога шляху ад Оршы да станцыі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.
На працягу ўсёй сваёй службы, акрамя прамых абавязкаў, Уладзіслаў Сямёнавіч не раз выконваў абавязкі гарадскога і епархіяльнага архітэктара, кіраваў пабудовай мастоў і прыватных будынкаў, рамонтам турмаў, бальніц, багаўгодных устаноў, казармаў, гімназій, прысутных месцаў, губернатарскага дома ў Магілёве і іншае.
Асобныя праекты
Мураваныя саборы: Свята-Аляксандра-Неўскі сабор ў г. Рагачове (не захаваўся) Свята-Мікалаеўскі сабор у г. Сянне (аўтар праекта К. А. Тон; не захаваўся) Свята-Троіцкі сабор у г. Быхаве (не захаваўся)Быхов. Собор Спаса Преображения Свята-Троіцкі сабор у г. Чэрыкаве (не захаваўся)Чериков. Собор Троицы Живоначальной Свята-Міхайлаўская царква ў г. Клімавічахзгаданы як будаўнік у кн. Мураваныя пяціглавыя цэркві: Свята-Троіцкі сабор у г. Хоцімску Сабор у г. Касцюковічах будынак Аляксандраўскага рэальнага вучылішча мост падкоснай сістэмыМост подкосный на р. Проні ў г. Чавусах пад’язны шлях ад Оршы да ст. Маскоўска-Брэсцкай чыгункі
Грамадская дзейнасць
Больш 20 гадоў займаўся страхавой справай у рускім таварыстве, складаўся дырэктарам магілёўскага папячыцельскага аб турмах камітэту і іншае.
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені ордэн Святога Станіслава 2-й ступені кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені кавалер ордэна Святой Ганны 3-й ступені Медаль у памяць вайны 1853-56
Спасылкі
Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 220
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Магілёўскія епархіяльныя архітэктары Катэгорыя:Магілёўскія губернскія інжынеры