Астрожская сотня — адна з 15 соцень Магілёва і найбольш буйная частка Нагорскага пасада ў межах Бліжняга вала.
На яе тэрыторыі знаходзіліся замак, гандлёвая плошча, будынак магістрата з ратушай, гарадская турма, гасцінны купецкі дом, Спаская, пабудаваная першапачаткова ў 1478 годзе з манастыром, і Богаяўленская цэрквы з манастыром, пабудаваная ў 1636 годзе, першы каталіцкі фарны касцёл, пабудаваны ў 1610 годзе на месцы цяперашняй ATС, езуіцкі касцёл, пабудаваны ў 1680-1690 гадах, цэхавыя будынкі брацтваў. Тут жа пры царквах і касцёлах размяшчаліся прыходскія могілкі.
У гэтай сотні жыла найбольш заможная частка насельніцтва: купцы, члены магістрата, шляхта і духавенства, дамы якіх не захаваліся. Да яе ж адносілася насельніцтва, якое жыло пад Замкавай гарой на левабярэжжы Дубравенкі ад вусця да моста па вуліцы Лазарэнкі.
Шчыльна забудаваныя вуліцы (Вялікая Шклоўская, Спаская, «Няхведаўская» і інш.) утваралі невялікія кварталы няправільнай формы. У 1604 годзе ў сотні было 110 прыватнаўласніцкіх зямельных надзелаў.
Цяпер на тэрыторыі былой сотні знаходзяцца парк імя Максіма Горкага, плошча Славы, пачатак Першамайскай і Ленінскай вуліц да Камсамольскай, вуліцы Вал Чырвонай Зоркі (да вуліцы Болдзіна)Могилевский Кремль., а таксама цяперашні спуск да Дняпроўскага мостаИероним Иосифович Филиппович. Мифы Могилёва .
Спасылкі Могилевский Кремль.
Катэгорыя:Сотні Магілёва