Канчаны — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на поўнач ад горада Верхнядзвінск, за 1 км на поўдзень ад вёскі Канчаны, за 1,5 км на паўднёвы захад ад возера Асвейскае, у басейне ракі Свольна.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на поўдні і поўначы пад лесам, на захадзе і ўсходзе разараныя. Уздоўж заходняга берага забалочаная пойма шырынёй 30 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна