Ле́шніца (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 40 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Назва Распаўсюджаная назва-паняцце, слова са старабеларускай мовы. Лешня — лясны промысел, паляванне, лясное угоддзе. Лешніца — невялікая лешня С. 201.
Гісторыя
Ранняя гісторыя Адносіцца да ранніх паселішчаў, каля вёскі ёсць неўмацаванае селішча жалезнага веку.
Вядома прынамсі з 1511 года, адносілася да маёнтка Пярэжыр, уласнасць Віленскага біскупства. Назвы старабеларускай мовай у пісьмовых крыніцах: Лесница, Лешница, Олесница С. 219.. У XVIII стагоддзі маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Віленскага біскупства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час раздачы земляў колішняй Рэчы Паспалітай фаварытам Кацярыны II, Лешніца дасталася генералу Машлыкіну. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1800 годзе была ўніяцкая царква Раства Багародзіцы, карчма, млын на Свіслачы (4 паставы), сукнавальня. У 1842 годзе Машлыкін пабудаваў праваслаўную царкву.
У другой палове XIX стагоддзя сяло Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, уладанне перайшло да Галпертаў. У 1882 годзе ў маёнтку заснаваны вінакурны завод, на якім у 1890 годзе працавала 6 рабочых. У 1887 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у 1890 годзе ў ёй вучылася 20 хлопчыкаў. У 1892 годзе для школы пабудаваны драўляны будынак.
У канцы XIX стагоддзя ў сяле быў хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа, царква, піцейны дом, у маёнтку вінакурны завод, побач аднайменны хутар.
На пачатак XX стагоддзя побач былі аднайменныя сяло і фальварак, пазней таксама ўрочышча.
Найноўшая гісторыя
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, створаная на базе царкоўна-прыходскай школы, у школе працавала 2 настаўнікі, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак. У 1938 годзе нададзены статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У 1968 годзе да вёскі далучаны пасёлак Лешніца, які ў пачатку XX стагоддзя быў фальваркам.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 62 двары, 587 жыхароў 1886 год — 50 двароў, 400 жыхароў 1908 год — сяло, 113 двароў, 888 жыхароў; фальварак, 2 двары, 31 жыхар; маёнтак, 3 двары, 104 жыхары 1917 год — сяло, 130 двароў, 826 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 75 жыхароў; урочышча, 1 двор, 46 жыхароў 1960 год — вёска, 496 жыхароў; пасёлак, 102 жыхары 2002 год — 60 двароў, 112 жыхароў 2010 год — 39 гаспадарак, 85 жыхароў 2012 год — 35 гаспадарак, 67 жыхароў 2019 год — 77 жыхароў
Славутасці Селішча жалезнага веку, на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе Свіслачы
Страчаная спадчына Царква (1842—1922)
Паданні Каля вёскі Лешніца ёсць Дзямідава гара. Паводле мясцовых паданняў, на ёй адбылася бітва рускіх са шведамі.
Вядомыя асобы Алесь Бачыла (1918—1983) — беларускі паэт, драматург Мікалай Якаўлевіч Баркун (нар. 1937)— слесар-інструментальшчык, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна