Пол Ааран Скоўлз (; года, Солфард, Англія) — англійскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (1997—2004). Адзін з найлепшых ігракоў свайго пакаленняStuart Mathieson. Scholes sticks to his guns..

Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Англіі. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах свету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Еўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасля Еўра-2004 Скоўлз абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданнем засяродзіцца на клубнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць з сям’ёй.

У канцы сезону 2010/11 Пол скончыў сваю спартыўную кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 года было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці іграка да завяршэння сезону 2011/12Scholes rejoins United. Аднак 8 студзеня 2012 года вырашыў застацца ў клубе ў якасці іграка да мая 2013 годаSir Alex Ferguson’s Old Trafford farewell in pictures. BBC.

Кар’ера Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, ён не быў членам моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Англіі. Зрэшты, у наступным сезоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафесійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 года, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сезоне 1994/95. Яго дэбют адбыўся 21 верасня 1994 года ў матчы Кубка лігі супраць «Порт Вейл».

Трэнерская кар’ера У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Олдэм Атлетык», за які заўзеў з дзяцінстваСкоулз возглавил «Олдхэм» из 4-го дивизиона Англии. Он болеет за клуб с детства. by.tribuna.com, аднак ужо ў сакавіку пакінуў пасаду, правёўшы ў якасці трэнера сем матчаў і атрымаўшы адну перамогу.

Асабістае жыццё Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям’ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сціпласць і высокую адданасць гульніIan Ladyman. Scholes has proved that you don’t have to be flash to be a legend in the Premiership.. У яго няма асабістага агента, як у большасці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрв’ю і амаль не падпісвае рэкламных кантрактаў.

Дасягненні Манчэстэр Юнайтэд: Чэмпіён Англіі (10): 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011 Уладальнік Кубка Англіі (3): 1996, 1999, 2004 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (2): 2009, 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 1999, 2008 Уладальнік Суперкубка Англіі (5): 1996, 1997, 2003, 2008, 2010 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 1999 Пераможца Клубнага чэмпіянату свету: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Англіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Олдэм Атлетык Катэгорыя:Трэнеры ФК Солфард Сіці Катэгорыя:Члены Залы славы англійскага футбола