Э́шлі Коўл (; нар. , Стэпні, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст (левы абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2014), разам з якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах свету і Еўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі».
У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Чэлсі».
Клубная кар’ера З юнацкага ўзросту гуляў у «Арсенале». Пачынаў у якасці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 года супраць «Мідлсбра». Заключыў прафесійны кантракт 25 лютага 2000 года. Для атрымання гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клубу захаваць месца ў лізе. Пасля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсенала» Сілвінью ўвосень 2000 года быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесніў бразільца з асноўнага складу.
У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клуб без апавяшчэння кіраўніцтва «Арсенала». Камісія Прэм’ер-лігі прызнала яго віну і 2 чэрвеня 2005 года аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной з лонданскіх гасцініц з Жазэ Маўрынью. Пададзеная ў жніўні апеляцыя была адхілена, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваны клуб «Чэлсі» і сам Жазэ Маўрынью на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.
Нягледзячы на жаданне пакінуць «Арсенал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 года з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галаса з даплатай у £5 млн.
7 ліпеня 2014 года Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»Ashley Cole: Roma sign former Chelsea defender on two-year deal. BBC SportAshley Cole signs two-year contract to join Roma. The Guardian. Аднак замацавацца ў аснове рымскага клуба не здолеў. Улетку 2015 года галоўны трэнер рымлян Рудзі Гарсія абвясціў, што больш не разлічвае на Коўла, і той не быў уключаны ў заяўку на сезон, але застаўся ў клубе. 19 студзеня 2016 года Коўл афіцыйна разарваў кантракт з «Ромай»Эшли Коул расторг контракт с «Ромой». by.tribuna.com.
27 студзеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Коўла ў амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі»Эшли Коул подписал контракт с "Лос-Анджелес Гэлакси". football.by. У студзені 2019 года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком клуба «Дэрбі Каўнці»Эшли Коул подписал контракт с «Дерби» Лэмпарда. by.tribuna.com, які ўзначальваў былы партнёр Коўла па «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.
У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры38-летний Эшли Коул объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com.
Трэнерская кар’ера З 2019 года стаў працаваць трэнерам у клубнай акадэміі лонданскага «Чэлсі». У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Англіі з захаваннем пасады ў «Чэлсі». У лютым 2022 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера «Эвертана» Фрэнка Лэмпарда. Быў звольнены разам з Лэмпардам у студзені 2023 года.
У красавіку 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Лэмпарда ў «Чэлсі».
Дасягненні «Арсенал»: Чэмпіён Англіі (2): 2002, 2004 Уладальнік Кубка Англіі (3): 2002, 2003, 2005 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2002, 2004
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2010 Уладальнік Кубка Англіі (4): 2007, 2009, 2010, 2012 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2007 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2009 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012 Пераможца Лігі Еўропы: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі Катэгорыя:Ігракі ФК Дэрбі Каўнці Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Англіі