Рыа Гэвін Фердынанд (; нар. , Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, які скончыў прафесійную кар’еру; гуляў на пазіцыі абаронцы. Быў іграком нацыянальнай зборнай Англіі, за якую правёў больш за 80 матчаў і прыняў удзел у трох чэмпіянатах свету ў яе складзе. Перш за ўсё вядомы як ігрок «Манчэстэр Юнайтэд», у якім правёў больш за 10 гадоў.

Біяграфія Фердынанд пачаў гуляць у футбол за моладзевыя каманды розных клубаў, спыніўшыся ў рэшце рэшт на клубе «Вест Хэм Юнайтэд», у якім прабіўся з моладзевага складу ў асноўны склад і дэбютаваў у Прэм'ер-Лізе ў 1996 годзе.

З 2002 на працягу доўгага часу выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд», з якім 6 разоў станавіўся чэмпіёнам Англіі. Улетку 2014 года перайшоў у «Куінз Парк Рэйнджэрс». У чэрвені 2015 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры«Воины клавиатуры оскорбляют в твиттере, а потом подходят за автографом». Рио Фердинанд ушел из футбола .

Нацыянальная зборная Свой першы матч за нацыянальную зборную ён згуляў супраць каманды Камеруна ў 1997 годзе, стаўшы на той момант самым маладым абаронцам, які згуляў за зборную Англіі.

Дасягненні «Манчэстэр Юнайтэд»: Чэмпіён Англіі (6): 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2006, 2009 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008 Уладальнік Суперкубка Англіі (4): 2003, 2007, 2008, 2011 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008

Асабістае жыцццё Яго брат Энтан Фердынанд і кузен Лес Фердынанд таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Статыстыка на Soccerbase

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Лідс Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут Катэгорыя:Члены Залы славы англійскага футбола