Вы́шкаў (), был. Вішау () — горад у раёне Вышкаў Паўднёвамараўскага края Чэхіі з насельніцтвам 22,5 тысячы жыхароў.
Гісторыя Вышкаў быў упершыню згаданы ў 1141 годзе і аж да XVIII стагоддзя ўваходзіў у склад Оламаўцкага біскупства. З XIII стагоддзя Вышкаў быў цэнтрам нямецкіх пасяленцаў, якія з XIX стагоддзя паступова асіміляваліся. Да 2004 года ў Вышкаве размяшчалася ваеннае вучылішча чэшскай арміі. Сёння ў горадзе размешчаны Інстытут па абароне ад зброі масавага паражэння.
Славутасці У Вышкаве знаходзіцца адзін з чэшска-славацкіх паркаў дыназаўраў.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Вышкава
Катэгорыя:Гарады Паўднёвамараўскага края