Грэ́бенка (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на дарозе , непадалёк ад ракі Грэбенка. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мінска, за 3,5 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва Паводле географа і тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва Грэбенка можа паходзіць ад тэрміна грэбень — пералом схілу грады, пагорка, таксама ўзвышаная паласа сярод забалочанай мясцовасці. Таксама назва магла ўтварыцца ад пераасэнсавання асновы грэбля — дарога цераз балота, з канавамі, часам пасыпаная хворастам.

Гісторыя У 1800 годзе вёска, двор, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, у Мінскім павеце Мінскай губерні, адносілася да фальварка Анопаль. У канцы XIX ст. у Самахвалавіцкай воласці.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Гатаўскім сельсавеце Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1926 годзе існуюць пасёлак Грэбенка-1 і хутар Грэбенка-2. З 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце. З 18 студзеня 1931 года ўключана ў межы горада Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Нямецкімі войскамі ў часе карных аперацый былі спаленыя 7 двароў, забітыя 6 жыхароў.

У 1976 годзе ў Самахвалавіцкім сельсавеце, з 1987 года ў Міханавіцкім сельсавеце.

Насельніцтва 1800 — 6 жыхароў 1897 — фальварак, 2 двары, 10 жыхароў 1917 — урочышча, 3 двары, 16 жыхароў 1926 — Грэбенка-1 — 9 двароў, 43 жыхары; Грэбенка-2 — 2 двары, 7 жыхароў 1941 — 21 двор, 68 жыхароў 1997 — 17 гаспадарак, 29 жыхароў 1999 — 28 жыхароў 2004 — 22 жыхары 2010 — 21 жыхар

Спіс вуліц

Цэнтральная вуліца

Славутасці Курганны могільнік. За 200 м на поўдзень ад вёскі, каля дарогі. 11 насыпаў вышынёй 1—1,8 м, дыяметрам 3—6 м. Курганы здзірванелыя, параслі лесам, асобныя пашкоджаныя. Адкрыў у 1930 годзе Антон Рынейскі, абследаваў у 1979 годзе Валянцін Собаль. Раскопкі не праводзіліСобаль В. Помнікі археалогіі. Міханавіцкі Сельсавет // С. 33.

Літаратура Грэбенка // С. 380—381

Спасылкі

Катэгорыя:Міханавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі