Таццяна Іванаўна Барысік (нар. , Магілёў) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія Скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Цяпер жыве і працуе ў МагілёвеДынько А. Таццяна Барысік: «Цяпер адзежы багата…». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць Аўтар самвыдатаўскага зборніка паэзіі «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік» (Асіповічы, 2003), зборніка апавяданняў «Жанчына і леапард» (2014). Вершы, фельетоны, нарысы і апавяданні друкаваліся ў зборніку «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Логвінаў, 2007), часопісах «Першацвет», «ARCHE», газетах «Наша Ніва», «Навінкі» і інш.

Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Дэбют», а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы (1999).

Прызнанне Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.

Бібліяграфія «Я хаджу па могілках, песенькі спяваю…»: (вершы) // «Першацвет» № 11, 2000. — С. 15. «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік»: (зборнік вершаў). [— Асіповічы, 2003.] «Кропелькі»: (апавяданне) // «ARCHE» № 1, 2004. — С. 171—172. «Каханне ў нашым кусце», «Навіна тыдня», «Усю жызню узьніца»: (апавяданні) // «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». — Мн.: ІП Логвінаў, 2007. — С. 58-64. «Жадаю вам», «Пра любоў і „Дружбу“», «Дзень напаўжывога чалавека», «Кропелькі», «Навіна тыдня», «Усю жызню узьніца»: (апавяданні) // «Начная чытанка-2» [аўдыёдыск «Радыё Свабода»].

Літаратура Дынько А. Таццяна Барысік: «Цяпер адзежы багата, але апранацца няма куды». Лаўрэатка другой прэміі Гедройца робіць аператарам ачысткі сцёкаў — шчырае інтэрв'ю — nashaniva.by, 15.06.2015, 07:48

Спасылкі Асабістая старонка Таццяны Барысік на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў