Во́льга Алякса́ндраўна Санфі́рава (, — ) — удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага Таманскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (23.2.1945, пасмяротна).
Біяграфія В. А. Санфірава нарадзілася ў горадзе Самара. У сярэдзіне 1930-х гг. разам з сям’ёй пераехала ва Узбекістан у горад Новы Ургенч. Там скончыла 9 класаў школы. Пазней жыла ў горадзе Каломна (Маскоўская вобласць), працавала на заводзе і адначасова вучылася ў аэраклубе. Працавала ва Упраўленні санітарнай авіяцыі, з 1940 года — лётчыкам-інструктарам вучэбнай эскадрыллі Заходне-Сібірскага Упраўлення Грамадзянскай авіяцыі. Са снежня 1941 г. у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыла Батайскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З мая 1942 г. В. А. Санфірава на фронце. Удзельнічала ў абароне і вызваленні Паўночнага Каўказа, Наварасійска-Таманскай, Кепчынска-Эльтыгенскай, Крымскай і Беларускай аперацый. Здзейсніла 630 начных баявых вылетаў з баявым налётам 875 гадзін.
У ноч на 13 снежня 1944 г. пры вяртання з баявога задання самалёт В. А. Санфіравай быў збіты ў раёне населенага пункта Дамаслаў (Польшча). Экіпаж пакінуў самалёт і прызямліўся на парашутах на міннае поле, дзе В. А. Санфірава загінула. Пахавана ў брацкай магіле ў горадзе Гродна (Беларусь).
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Аляксандра Неўскага медалі
Памяць У гонар В. А. Санфіравай названы вуліцы ў гарадах Самара і Гродна. Помнік у СамарыПамятник лётчице Ольге Санфировой // Проект «Прогулки по Москве» . Бюст у горадзе Каломна. Мемарыяльная дошка на будынку аэраклуба ў Каломне. Імя В. А. Санфіравай прысвоена праспекту ў Гродне (; ).
Літаратура
Спасылкі
Санфирова Ольга Александровна // Красные соколы нашей Родины Ольга Александровна Санфирова // Управление государственной архивной службы Самарской области Памятник лётчице Ольге Санфировой // Проект «Прогулки по Москве»
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў войнах Катэгорыя:Жанчыны-авіятары Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР