Паліна Сцепаненка, па нараджэнні Паліна Уладзіміраўна Качаткова (нар. , Орша) — беларуская празаік, літаратуразнаўца, даследчыца творчасці Максіма Багдановіча.
Біяграфія Дачка археолагаў Уладзіміра Качаткова і Ірыны Бязручка.
Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Падчас вучобы (1985—1990) удзельнічала ў незарэгістраваных нацыянальна арыентаваных маладзёжных аб’яднаннях. У 1990—1998 гадах працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску.
Творчасць Падчас працы ў музеі ўдзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла музея ў Ракуцёўшчыне, падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча — «Мои воспоминания»«Нёман» № 5-8, 1994., арганізацыі навуковай канферэнцыі «Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі» (1993), укладанні выданняў музеяАрхіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 1, 2. — Мн., 1995—1996.. Адна з аўтараў артыкула па музеязнаўстве, дзе абагулены досвед стварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма БагдановічаМікута В., Качаткова П. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча // «Мастацтва» № 12, 1992), даведніка па музеіМікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. — Мн., 1996..
Суаўтарка дакументальнай кнігі «Трагедия на Немиге» (2000) і «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2015). Аўтарка дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака» (2016) — герой кнігі Міхась Кукабака, беларускі дысідэнт. Аўтарка сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Гастарбайтэр» (2008), «Сыс пра Сыса» (2010), «Пустазелле» (2011), «Людвіка» (2013), а таксама фільмаў пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі — «Прычына смерці — прочырк» (2011) і «Убыл по приговору» (2012), «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» (2014), «Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі» (2017).
Друкавалася ў калектыўных зборніках «Перад маімі вачыма» (1990), «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (2009). Аўтар аповесці «Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча» пра юнацкія гады Максіма Багдановіча, а таксама зборнікаў апавяданняў «Матылі» (2012), «Гняздо-2» (2016).
Прызнанне З кнігай «Матылі» трапіла ў лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройця за 2012 год, з кнігай «Гняздо-2» — у лонг-ліст Прэміі Гедройця за 2016 год.
Спасылкі Паліна Качаткова на Kamunikat.org
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі