Ка́йкава (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 12,5 км на поўдзень ад Мінска, за 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на дарозе .
Назва Назва, верагодна, паходзіць ад прозвішчаКайка.
Гісторыя У 1588 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1791 годзе 27 дымоў, панскі двор, уласнасць Радзівілаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска і панскі двор у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць князя Дамініка Гераніма Радзівіла. У 1858 годзе ўласнасць князя А. Радзівіла, адносілася да маёнтка Анопаль. У 1897 годзе ў вёсцы працавала кузня, карчма, была царква на могілках і маёнтак.
У 1909 годзе адкрыта народнае вучылішча, у 1915 годзе ў ім вучыліся 52 хлопчыкі і 24 дзяўчынкі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы. За часамі польскай акупацыі дзейнічала бальшавіцкае падполле.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска, цэнтр Кайкаўскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Былі спаленыя 32 двары, забітыя 22 жыхары, 18 вывезеныя на прымусовую працу ў Германію. З верасня 1942 года тут дзейнічала радыёстанцыя савецкай партызанскай брыгады імя Калініна.
Насельніцтва 1800 год — 23 двары, 174 жыхары 1897 год — 62 двары, 375 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 52 жыхары 1917 год — 108 двароў, 609 жыхароў 1926 год — 84 двары, 406 жыхароў 1941 год — 86 двароў, 365 жыхароў 1999 год — 244 жыхары 2009 год — 199 жыхароў 2019 год — 238 жыхароў
Вядомыя асобы Іосіф Матрунчык (1903—1945) — падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюза — С. 205.. Ермалай Баранаў (1892—1942) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады грамадзянскай вайны і ў гады Другой сусветнай вайны.
Славутасці
Абеліск у гонар савецкай партызанскай брыгады імя Калініна Курганны могільнік. За 1,3 км на захад ад вёскі, на ўрочышчы Курганне. 8 насыпаў вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 8—9 м. Адкрыў і абследаваў у 1979 годзе Валянцін Собаль. Раскопкі не праводзіліСобаль В. Помнікі археалогіі. Міханавіцкі Сельсавет // С. 33.
У мастацтве У песні «Месяц» гурта «Ляпіс Трубяцкі» ёсць словы: «Вадзіў індзейскую хеўру // У цёмны Кайкаўскі лес».
Крыніцы
Літаратура Кайкава // С. 401
Спасылкі
Катэгорыя:Міханавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі