Ва́цлаў Бе́неш (псеўданім — Трэ́бізскі) (, , Трэбіз (цяпер раён Кладна, Сярэднячэшскага края Чэшскай Рэспублікі) — , Марыенбад) — чэшскі пісьменнік і каталіцкі святар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і краўца. Вучыўся ў гімназіі ў Сланах і Празе. Затым вывучаў багаслоўе ў Празе. У 1875 быў пасвечаны ў святары. Служыў спачатку ў прыходзе каля г. Бераўн, з 1876 — у Клецанаў каля Прагі.
Захварэў на сухоты, і нягледзячы на неаднаразовыя паездкі на курорты Еўропы, памёр падчас лячэння ў Марыенбадзе ў 1884 годзе. Цела нябожчыка было перавезена ў Прагу і пахавана на Вышаградскіх могілках.
Творчасць міні|злева|200пкс|Бюст В. Б. Трэбізскага ў Клецанах Трэбізскі — раманіст і апавядальнік, поўны любові да народа і ідэалізму. Аўтар твораў з гісторыі Чэхіі. Падобна Алаісу Ірасеку, стварыў шэраг гістарычных раманаў, якія адлюстроўваюць рух гусітаў, перыяд аўстрыйскага валадарства («цемры») і нацыянальнага адраджэння, але таксама апісваў іншыя перыяды чэшскай гісторыі ад ранніх вытокаў дзяржавы да XIX стагоддзя. Дзеянне многіх гістарычных прац Трэбізскага адбываецца ў рэгіёне, дзе нарадзіўся аўтар.
Творы пісьменніка карысталіся вялікай папулярнасцю ў чэшскім грамадстве.
Абраная бібліяграфія
Раманы Královna Dagmar (Гісторыя жыцця Дагмар, дачкі караля Отакара I, якая выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара II Пераможнага); Anežka Přemyslovna (Гісторыя Багеміі у часы кіравання Вацлава I); V podvečer pětilisté růže (Раман з эпохі імператара Рудольфа II пра заняпад славутага графскага сямейства Розенбергаў); Bludné duše (Раман пра вялікае паўстанне 1775 года).
Зборнікі гістарычных апавяданняў V červáncích kalicha V záři kalicha Pod doškovými střechami Z různých dob Ze sázavských letopisů Z pověstí karlštejnského havrana Pobělohorské elegie Povídky starého zbrojnoše a jiné obrázky z naší minulosti
Спасылкі
Václav Beneš Třebízský
Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстрыі Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Святары Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Пахаваныя на Вышаградскіх могілках Катэгорыя:Памерлі ў Марыянске-Лазне