Тааві Рыйвас (; 26 верасня 1979, Талін, СССР) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 сакавіка 2014 годаАндрус Ансіп вызваліў свой кабінет для Тааві Рыйваса. . З’яўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў глаў дзяржаў і ўрадаў у свеце.
Кар’ера Тааві Рыйвас нарадзіўся ў Таліне ў 1979 годзе, там ён вучыўся ў школе. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. З юных гадоў ён з’яўляўся членам Партыі Рэформаў.
Са снежня 2012 года ён займае пасаду міністра сацыяльных спраў. Да гэтага, у перыяд 2011—2012 гадоў ён быў старшынёй парламенцкай камісіі па справах ЕС. Ён таксама працаваў старшынёй фінансавай камісіі Рыйгікогу і саветнікам прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа па пытаннях сацыяльнай і сямейнай палітыкі. У 2004—2005 гадах ён займаў пасаду старэйшыны талінскага раёна Хааберсты, перад гэтым быў саветнікам і кіраўніком бюро міністра народанасельніцтва.
У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны Андрус Ансіп заявіў, што ён вырашыў застацца толькі кіраўніком партыі і пакінуць пасаду главы ўрада. Па яго рэкамендацыі прэзідэнт краіны Тоамас Хендрык Ільвес 15 сакавіка назваў кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны Тааві РыйвасаНовы склад урада Тааві Рыйваса стане вядомы да аўторку. . Прысягу новы ўрад прынёс 26 сакавіка.
Асабістае Тааві Рыйвас жыве ў грамадзянскім шлюбе з поп-спявачкай Луізай Вярк, у іх ёсць дачка Мійна Рыхана 2009 года нараджэння. Акрамя эстонскай мовы ведае англійскую, рускую і фінскуюViron tuleva pääministeri Taavi Rõivas, 34: Emme saa Suomea kiinni elintasossa. .
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Эстоніі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа