Тыфон (Тыфаэй, , , , эпіч. ) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.514-515, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.447-448 магутны велікан, якога парадзіла Гея; увасабленне вогненных сіл зямлі і яе выпарэнняў, з іх разбуральнымі дзеяннямі (імя Тыфон аднакаранёвае з дзеясловам τύφω, які азначае «дымець, чадзіць»).
З'яўленне Сын Тартара і ГеіГесіёд. Тэагонія 821—822, нарадзіўся ў Кілікіі (або сын Тартара і ТартарыГігін. Міфы 151). Або сын Геры, народжаны без бацькі, выгадаваны ПіфонамГімны Гамера II 128; Стэсіхар, фр.239 Пейдж. Або Кронас даў Геры два яйкі, памазаныя яго семем, якія яна закапала іх пад гарой АрымСхолии к Гомеру. Илиада II 785 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.837-838, і нарадзіўся Тыфон. Ад Яхідны Тыфон быў бацькам міфічных пачвар (Орфа, Цэрбера, Лернейскай гідры, Калхідскага Дракона, Немейскага льва і інш.), якія на зямлі і пад зямлёю пагражалі чалавечаму роду, пакуль Геракл не знішчыў большасць з іх (акрамя, Сфінкса, Цэрбера і Хімеры). Ад Тыфона пайшлі ўсе ветры-пуставеі, акрамя Нота, Барэя і ЗефіруГесіёд. Тэагонія 869—870.
Згадкі і бібліяграфія У Іліядзе згадваецца пра барацьбу Тыфона з Зеўсам і пра знаходжанне яго ў падземных нетрах, у краіне арымаў або пад гарой Арымай (у Малой Азіі). Паводле некаторых даных, падзеі адбываліся ў Фрыгіі «Катакекаўмене»Страбон. Геаграфія XII 8, 19 (стар.579).
Паводле Гесіёда Тыфон — апошняе параджэнне Геі (Зямлі), зачатае ад Тартара. Пераўзыходзіў усіх істот ростам і сілай. Пачвара валодае неверагоднай сілай рук і ног і мае на патыліцы 100 драконавых галоўПіндар. Алімпійскія песні IV 7; Гігін. Міфы 152, з чорнымі языкамі і вогненнымі вачамі; з пашчаў яго вырываецца то звычайны голас багоў, то роў жудаснага быка, тое рыканне льва, то выццё сабакі, то рэзкі свіст, які аддаецца рэхам у горах.
Тыфон мог бы стаць валадаром над багамі і смяротнымі, але Зеўс уступіў з ім у барацьбу, ад якой зямля скалынулася, суша, мора і неба загарэліся, і нават жыхары падземнага царства закалаціліся. Паводле адной з версій, Мойры ашукалі Тыфона, пераканаўшы, што ён стане мацнейшым, калі з'есць няспелых пладоўКомментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.183.
Нарэшце, трапны ўдар маланкі спыніў апантанасць Тыфона, які быў зрынуты ў Тартар, яго полымя забіла з расколін ЭтныГесіёд. Тэагонія 868. І тут ён яшчэ не можа цалкам супакоіцца: калі ён варушыцца, адбываюцца землетрасенні і дзьмуць гарачыя ветры.
Пазней, калі грэкам сталі вядомыя вулканічныя ўласцівасці Кумскага берага ў Італіі, Ліпарскіх астравоў і Сіцыліі, волат Тыфон быў перанесены і ў гэтыя мясцовасці.
Паводле Эсхіла, пасля бітваў Зеўс паразіў яго маланкай і накінуў на яго гару Этну ў СіцылііЭсхіл. Прыкаваны Праметэй 351—372; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 6, 3 далей; Страбон. Геаграфія V 4, 9 (стар.248); Вергілій. Энеіда IX 716 і зрабіў вартавым Гефеста, які паставіў свае кавадлы ў яго на патыліцыАнтанін Ліберал. Метамарфозы 28, 4.
У вытлумачэнні, Тыфон быў правадыром гігантаў у Фрыгіі, пераможаных ЗеўсамДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 71, 2. Паводле іншых, паражоны маланкай і шукаў сховішчы пад зямлёй, утварыўшы рэчышча ракі АронтСтрабон. Геаграфія XVI 2, 7 (стар.751). «Меч Тыфея» згадвае ВергілійВергілій. Энеіда VIII 298.
Яго лакалізуюць на гары Касій у Сірыі, сучасныя навукоўцы параўноўваюць яго з Ілуянкам.
Пазней Тыфон атаясамляўся з егіпецкім СетамЭсхіл. Просьбіткі 560; Герадот. Гісторыя II 144; Плутарх. Пра Ісіду і Асірыса 2, богам Сірока, смерці, спусташэння, сонечнага і месяцавага зацьменняў і іншых няшчасцяў. Егіпецкае сузор'е Тыфона грэкі называлі МядзведземПлутарх. Пра Ісіду і Асірысе 21. Тыфонам умоўна называецца міфічная жывёла, у выглядзе якога (або мужчыны з яго галавой) малявалі старажытнаегіпецкага бога Сета — у яго гарбаты тонкі нос, загнутыя ўніз і прамыя доўгія, прамавугольныя на канцах, вушы, цвёрды як палка хвост, расшчэплены на канцыЭль Алави, Мохамед Эль Саиед Эль Саиед Образно-стилистическое своеобразие анималистической пластики Древнего Египта : диссертация ... кандидата искусствоведения: 17.00.04. — Ленинград, 1984. — 181 с..
Паводле нейкага фрыгійскага сачынення, сын Эака (або Алкея), — унук ГераклаПлутарх. Пра Ісіду і Асірысе 29.
Спасылкі
Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Малая Азія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Сіцылія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфічныя істоты Катэгорыя:Веліканы