міні|240 пкс|Барыс Аракчэеў «Буянства восені», 1997, кардон, алей, 50х40 см 1997 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі Юбілейная выстаўка А. В. Бараноўскага ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. У ліпені 1997 помнік М. Доўнар-Запольскаму пастаўлены ў Рэчыцы, побач з будынкам мясцовага ліцэя, аўтар праекта Эдуард Агуновіч, скульптар Валяр'ян Янушкевіч. «Адзін у горадзе» — персанальны арт-праект Міхаіла Баразны, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск « "Вечны горад" — вечны… » — персанальны арт-праект Міхаіла Баразны, Таварыства культурных сувязей з замежнымі краінамі, Мінск Выстаўка-турнэ беларускага мастацтва — Варшава, Гданьск, Слупск, Познань, галерэя «Арсенал» у Беластоке (Польшча) Да 480-годдзя Беларускага друку РУП «Белпошта» і выдавецкі цэнтр «Марка» выдалі святочную капэрту Першага дня, спецштэмпель да яе і чатыры маркі, якія адлюстроўваюць чатыры перыяды дзейнасці першадрукара Скарыны: Полацкі, Кракаўскі, Пражскі і Віленскі. Мастак — Мікола Рыжы.
З’явіліся 1 студзеня — Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей 30 снежня — Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск Дом-музей Марка Шагала
Галерэя жывапісу
Памерлі 15 лютага — Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (нар. 1948), беларускі графік. Працаваў у кніжнай і станковай графіцы. 3 сакавіка — Уладзімір Базан (нар. 1956), дзеяч беларускага адраджэнскага руху, мастак творчай суполкі «Пагоня», калекцыянер, выдавец і палітык 11 чэрвеня — Юрый Карачун (нар. 1931), беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі ў 1977 — 1997 гг. 15 ліпеня — Пётр Крахалёў (нар. 1919), беларускі мастак-жывапісец 4 верасня — Міхаіл Раманюк (нар. 1944), беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995) 15 верасня — Алексантэры Ахола-Вало (нар. 1900), фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі). З 1919 па 1930 жыў у Беларусі, у Віцебску, дзе вучыўся ў мастацкай школе Юдэля Пэна і працаваў у Інбелкульце. Сярод яго праектаў таксама «Храм чалавечых пакут» у Мінску. 11 лістапада — Аляксандр Кішчанка (нар. 1933), беларускі мастак, аўтар вядомага «Габелену стагоддзя», які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991)
Катэгорыя:1997 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь