Ферна́нда Рубе́н Га́га (; нар. , Сьюдадэла, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2017).
Клубная кар’ера
«Бока Хуніярс» Гага, які прыйшоў у дарослую каманду клуба «Бока Хуніярс» з юнацкай, дэбютаваў у асноўным складзе 5 снежня 2004 года ў гульні супраць «Кільмеса», якая скончылася перамогай «Хуніярс» з лікам 1:0. Нягледзячы на малады ўзрост, ён хутка стаў асноўным іграком паўабароны клуба, і яго сталі часцяком параўноўваць з Фернанда Рэдонда. яго ўпэўненая гульня выклікала цікавасць да яго з боку такіх іспанскіх клубаў, як «Рэал» і «Барселона».
«Рэал» 15 лістапада 2006 года прэзідэнт «Рэала» Рамон Кальдэрон ухваліў падпісанне Гага і яго суайчынніка Гансала Ігуаіна. Кантракт Гага з «Рэалам» быў падпісаны 19 снежня 2006 года, сума трансферу склала 20,4 млн еўра.
Дэбют Гага ў «Рэале» адбыўся 7 студзеня 2007 года ў матчы іспанскай Прымеры супраць «Дэпартыва». «Рэал» перамог у гэтай гульні з лікам 2:0. Пасля шэрагу памылак, учыненых ім на полі, Гага быў заменены ў сваім першым матчы на Раналду. Праз тыдзень, у наступнай гульні за клуб супраць «Сарагосы», Гага пацвердзіў сваю значнасць на футбольным полі. яго гульня дастаўляла нязручнасці супернікам, ён дэманстраваў выдатнае бачанне поля і абвастрэнні атакі сваёй каманды. «Рэал» абыграў «Сарагосу» з лікам 1:0 дзякуючы голу Руда ван Ністэлроя.
«Рома» 31 жніўня 2011 года Гага адправіўся ў гадавую арэнду ў італьянскую «Рому»«Рома» арендовала Гаго. sports.ruAS Rom holt Gago aus Madrid. transfermarkt.de. У канцы сезона Гага паведаміў, што хоча застацца ў «Роме».
«Валенсія» 19 ліпеня 2012 года было абвешчана аб пераходзе Гага з «Рэала» ў «Валенсію», як паведамлялася за 3,5 млн еўра. Дэбютаваў Фернанда ў складзе свайго новага клуба 19 жніўня 2012 года ў гульні супраць свайго былога клуба «Рэала». Матч скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, Фернанда адгуляў усе 90 хвілін матча. 2013 год правёў у арэндзе ў клубе «Велес Сарсфілд», дзе стаў чэмпіёнам Аргенціны.
Вяртанне ў «Боку» У 2013 годзе было афіцыйна пацверджана, што аргенцінскі клуб «Бока Хуніярс», за які Фернанда пачынаў сваю прафесійную кар’еру, выкупіў 50 % правоў на іграка ў «Валенсіі» за плату ў памеры 1,7 млн еўра.
У снежні 2018 года атрымаў цяжкую траўму, і ў лютым 2019 года кантракт клуба з паўабаронцам быў разарваны.
«Велес Сарсфілд» У чэрвені 2019 года зноў далучыўся да клуба «Велес Сарсфілд». У лістападзе 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Хоць Фернанда і не быў абраны ў лік ігракоў зборнай Аргенціны да чэмпіянату свету 2006 года ў Германіі, ён атрымаў заклік праз год і гуляў у 2007 годзе на Кубку Амерыкі. З тых часоў ён быў сталым членам каманды.
Трэнерская кар’ера У студзені 2021 года ўзначаліў клуб «Альдасіві», дзе працаваў да верасня. У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Расінга» з Авельянеды. Пакінуў пасаду ў верасні 2023 года.
Дасягненні
Клубныя «Бока Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны (5): 2005 (а), 2006 (к), 2015, 2016/17, 2017/18 Уладальнік Кубка Аргенціны: 2015 Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2005 Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амерыкі (2): 2005, 2006
«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2007, 2008 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2008
«Велес Сарсфілд»: Чэмпіён Аргенціны: 2013
Міжнародныя Аргенціна: Пераможца Алімпійскіх гульняў: 2008
Асабістае жыццё 27 ліпеня 2011 года Фернанда пабраўся шлюбам з аргенцінскай тэнісісткай Хіселай ДулкаДулко вышла замуж. sports.ru.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Велес Сарсфілд Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Аргенціны Катэгорыя:Трэнеры ФК Альдасіві Катэгорыя:Трэнеры ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года