міні|340 пкс|Пётр Шарыпа «Развітанне з роднай вёскай», 1992. Палатно, алей, 140 х 154 см.
1992 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі 31 жніўня — быў заснаваны Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей 1 верасня — адкрыццё Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея 19 верасня — адкрыццё Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава
Ганаровыя званні Анатоль Бараноўскі атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Юрый Карачун атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Зоя Літвінава атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Творы жывапісу «Узыходжанне», Мікола Бушчык «Трынаццаць», Мікола Бушчык «Лагойшчына», Аляксей Кузьміч
З’явіліся Аршанскі музей гісторыі і культуры горада Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова Віцебскі мастацкі музей Віцебскі музей прыватных калекцый Арт-цэнтр Марка Шагала Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей
Галерэя жывапісу
Памерлі 30 сакавіка — Вольга Церашчатава (нар. 1926), беларускі мастацтвазнаўца, аўтар манаграфіі «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ—ХVІІІ стагоддзяў» (Мінск, 1986). У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Удзельнічала ў экспедыцыйнай дзейнасці Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Такім чынам пачалося стварэнне збору Музея старажытнабеларускай культуры 3 красавіка — Ігар Радаман (нар. 1921), мастак-жывапісец родам з Беларусі, партрэтыст, пейзажыст, аўтар манументальных роспісаў і нацюрмортаў; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1982) 8 чэрвеня — Анатоль Міцянін (нар. 1918), беларускі савецкі архітэктар, даследчык Мірскага замка. Вылучыў усе асаблівасці архітэктуры замка пасля перабудоў, зробленых у 1930-я гады князем Міхаілам Святаполк-Мірскім, выявіў бровар, які быў зроблены яшчэ пры Радзівілах. Зафіксаваў выгляд замка і яго стан на 1953 год 21 чэрвеня — Валерый Слюнчанка (нар. 1945), беларускі архітэктар, мастак-рэстаўратар 4 жніўня — Канстанцін Касмачоў (нар. 1911), беларускі савецкі мастак-жывапісец і графік, майстар сюжэтна-гістарычнай карціны і пейзажу, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). 13 верасня — Яўген Зайцаў (нар. 1907), народны мастак БССР (1963), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973), суаўтар дэкаратыўнага пано для кінатэатра «Піянер» 18 лістапада — Георгій Бенядзіктаў (нар. 1916), беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Сярод асноўных прац — Белдзяржфілармонія (1963), Палац культуры Мінскага трактарнага завода (1965), Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967; сумесна з Г. Заборскім) і гасцініца «Юбілейная» (1968) Генадзь Галубовіч (нар. 1934), беларускі кніжны графік і ілюстратар Таццяна Разіна (нар. 1908), савецкі мастак-жывапісец, сцэнограф, жонка мастака Анатоля ШыбнёваArtmuseum.by «Сто твораў за сто гадоў» — выстаўка жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014
Катэгорыя:1992 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь