1999 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі 17 студзеня — адкрыццё Музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» 11 снежня — адкрыццё Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва, у аснову якога была пакладзена асабістая калекцыя Анатоля Белага 21 снежня — адкрыццё бронзавай скульптуры Ефрасінні Полацкай у двары будынка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скульптар Ігар Голубеў, архітэктар Віктар Ягадніцкі Рэспубліканская моладзевая выстаўка «Час. Прастора. Асоба», Палац мастацтва, Мінск У часопісе ARCHE выйшаў артыкул-даследаванне мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага «Мастацтва пра вайну» аб лёсе беларускіх мастакоў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасля яеСяргей Харэўскі «Мастацтва пра вайну» Міністэрствам сувязі Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка» ўпершыню ў Беларусі былі выдадзены 2 маркі і мастацкія капэрты са спецштэмпелем пад лагатыпам EUROPA, якія былі прысвечаны Белавежскай пушчы і Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку. Мастак праекта — Мікола Рыжы 20 студзеня — 1 лютага — персанальная выстаўка жывапісу Анатоля Бараноўскага. «Галерэя Мастацтва» ГА «БСМ», г. Мінск.

Ганаровыя званні Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч атрымала званне «Народны мастак Беларусі» Валяр’яна Жолтак атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

Галерэя жывапісу

Памерлі 1 ліпеня — Адольф Гугель (нар. 1915), беларускі савецкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:1999 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь