Эсек’ель Марсела Гарай Гансалес (; нар. , , Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2015). Алімпійскі чэмпіён 2008 года.
Клубная кар’ера Футболам Эсек’ель пачаў занімацца ў клубе з роднага горада Расарыа «Ньюэлс Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клуба «Хімнасія і Эсгрыма».
У снежні 2005 года Гарай далучыўся да клуба Ла Лігі «Расінг», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клуб з Кантабрыі ў той сезон ледзь пазбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сезон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, гэта значыць у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных еўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэра» Марка Матэрацы (9). У гульнях супраць «Рэала» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1Onwards and upwards for Garay . FIFA.com. і пры гасцявой паразе з лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы.
18 мая 2008 года «Рэал» выкупіў трансфер аргенцінца, аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клубе яшчэ адзін сезон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн еўра. З лета 2009 года Эсек’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сезоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Іспаніі, аднак з прыходам улетку 2010 года на трэнерскі масток «сметанковых» Жазэ Маўрынью, Гарай страціў месца ў асноўным складзе.
5 ліпеня 2011 года ігрок перайшоў у партугальскую «Бенфіку» за 5,5 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гадыGaray to move to Benfica . ESPN.. Паводле дагавора ў адваротным кірунку адправіўся Фабіу Куэнтран. У пачатку 2014 года рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсек’еля ў склад піцерскага «Зеніту».
25 чэрвеня 2014 года расійскі клуб «Зеніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за іграка 15 млн еўра, пры гэтым партугальскі клуб атрымаў толькі 6 млн еўра, гэта значыць 40 % ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдскі «Рэал»Ezequiel Garay latest: Manchester United target completes £12m move to Zenit St Petersburg. The Independent.
31 жніўня 2016 года перайшоў у «Валенсію»«Зенит» продал Гарая в «Валенсию». by.tribuna.com. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 годаГарай попрощался с «Валенсией». Срок контракта аргентинца истек. by.tribuna.com.
У ліпені 2021 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Эсек’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргенціны, яго партнёрамі па той зборнай былі Серхіа Агуэра, Фернанда Гага, Ліянель Месі і іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны 22 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі, дзе аргенцінцы саступілі з лікам 1:2.
Дасягненні
Клубныя «Ньюэлс Олд Бойз» Чэмпіён Аргенціны: 2004 (а)
«Рэал» Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011
«Бенфіка» Чэмпіён Партугаліі: 2014 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014 Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2012, 2014
«Зеніт» Чэмпіён Расіі: 2015 Уладальнік Кубка Расіі: 2016 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2016
«Валенсія» Уладальнік Кубка Іспаніі: 2019
Міжнародныя Аргенціна Алімпійскі чэмпіён: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Сантандэр Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года