Ма́качы — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 46 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Булыгі, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,31 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Плошча вадазбору 14,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй да 8 м, параслі лесам. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з ракой Палата.
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Палаты