Касцёл Святога Зыгмунта — каталіцкі храм у Баранавічах, Брэсцкая вобласць. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Энтузіястаў і Сяржанта (Усходні мікрараён).
16 лістапада 1996 г. у свята Маці Божай Міласэрнасці кардынал Казімір Свёнтак асвяціў месца пад будаўніцтва касцёла св. Зыгмунта ў гонар Зыгмунта Лазінскага, папярэдніка кардынала Казіміра Свёнтака. Пробашчам новай парафіі стаў ксёндз Багдан Крынскі.
Будаўніцтва было завершана ў 2000 годзе.
Будынак касцёла ўзведзены ў неагатычным стылі. Сцены абліцаваныя дэкаратыўнай пліткай цёмна-карычневага колеру. Па баках ад галоўнага ўвахода размешчаны дзве магутныя вежы з крыжамі. Фасад касцёла амаль цалкам выкананы са шкла.
Спасылкі Часопіс "Наша вера" http://media.catholic.by/nv/n8/art13.htm
Святога Зыгмунта Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:2000 год у Баранавічах