Кабы́лінскае — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, каля вёскі Кабылінцы, у басейне ракі Свольна.
Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 0,61 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Плошча вадазбору 3,06 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, стромкія, параслі лесам, на поўначы часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Каля паўночна-ўсходняга берага невялікі востраў.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры