Майкл Джэймс Оўэн (; года, Чэстэр, Англія) — англійскі футбаліст, гуляў на пазіцыі нападніка. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (1998—2008), за якую дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў і 59 дзён. Займае чацвертае месца ў спісе бамбардзіраў зборнай Англіі па футболе, забіўшы за яе 40 галоў. Оўэн ёсць адзіны ігрок зборнай Англіі, які забіваў галы на чатырох чэмпіянатах, гэта значыць двух чэмпіянатах Еўропы і двух чэмпіянатах свету.

Кар’ера У снежні 1996 года ва ўзросце 17 гадоў Майкл падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Ліверпулам». Раней, у тым жа годзе ён паспяхова выступаў за юнацкую каманду гэтага мерсысайдскага клуба, выйграўшы з ім Кубак Англіі сярод юніёраў. Ужо тады ў Англіі Майкл лічыўся адным з самых перспектыўных футбалістаў-юнакоў у краіне.

Зборная Пасля бліскучага сезону Майкл Оўэн быў уключаны ў заяўку зборнай Англіі на чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі.

Асабістае жыццё Майкл Оўэн нарадзіўся ў сям'і прафесійнага футбаліста Тэры Оўэна, які выступаў за «Эвертан». яго сям'я ёсць даволі вялікай, у яго два браты — Тэры і Эндру, і дзве сястры — Карэн і Лэслі. Оўэн жанаты на сваёй сяброўцы дзяцінства Луізе Бонсал, з якой пазнаёміўся яшчэ ў школе. Ён выхоўвае з ёй чацвярых дзяцей: дачок Джэму Роўз, Эмілі і Джэсыку, і сына Джэймса Майкла.

Дасягненні Ліверпул: Уладальнік Кубка Англіі: 2001 Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2001, 2003 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2001 Уладальнік Кубка УЕФА: 2001 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2001

Манчэстэр Юнайтэд: Чэмпіён Англіі: 2011 Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі: 2010 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2010

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт іграка Профіль на сайце «Манчэстэр Юнайтэд» Профіль на сайце «Ліверпула»

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Сток Сіці Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча» Катэгорыя:ФІФА 100 Катэгорыя:Члены Залы славы англійскага футбола