Ме́лкае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 6 км на поўнач ад вёскі Дрэтунь, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,52 км.

Возера размешчана сярод забалочанага лесу. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. На паўночным усходзе злучана ручаём з возерам Нядружна.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1956 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна