1939 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі 12 ліпеня — адкрыццё мастацкай галерэі Юдэля Пэна ў Віцебску. Экспанавалася каля 100 твораў мастака. Усяго ў фондах галерэі было каля 800 твораў (асноўная частка перададзена ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, асобныя творы — у Віцебскі абласны краязнаўчы музей) персанальная выстаўка Льва Альпяровіча ў Мінску, на якой было найбольш полна прадстаўлена творчасць мастака — звыш 230 твораўт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. 1–17 снежня — персанальная выстаўка мастака Якава Кругера да 70-годдзя са дня нараджэння і 45-годдзя творчай дзейнасці. Экспанавалася 62 творы жывапісу і графікі (Мінск, Дом мастака). скульптар Андрэй Бембель атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР жывапісец Якаў Кругер атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР

З’явіліся Дом Чырвонай Арміі — помнік савецкага постканструктывізму міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда

Свята-Успенская царква, Буеўшчына, твор народнага дойлідства 24 студзеня — Дзяржаўная мастацкая галерэя Беларускі павільён на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) ў Маскве

Беларускі павільён, ВДНГ

Нарадзіліся 14 студзеня — Васіль Шаранговіч, беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986). Народны мастак Беларусі (1991). Прафесар (1981) 18 ліпеня — Генадзь Шутаў, беларускі мастак-акварэліст, графік, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1996) 29 жніўня — Уладзімір Вольнаў (пам. 2023), беларускі мастак — графік і жывапісец. 13 верасня — Анатоль Зайцаў (пам. 2009), беларускі мастак-графік 13 верасня — Алесь Мемус, беларускі мастак-графік, педагог

Памерлі 31 студзеня — Ілья Гінцбург (нар. 1859), беларуска-расійскі скульптар яўрэйскага паходжання, педагог, прафесар. Родам з Гродна 1 верасня — Язэп Горыд (нар. 1896), заходнебеларускі мастак-жывапісец і графік 5 лістапада — Фёдар Фогт (нар. 1889), графік, жывапісец, тэатральны мастак, майстар плаката. Працаваў ілюстратарам кніг і часопісаў. З 1928 года выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Да 1934 быў намеснікам дырэктара і завучам.

Галерэя жывапісу

Катэгорыя:1939 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь