Мачулішча — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды, у басейне ракі Дражбітка.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.
Знаходзіцца сярод забалочанага хмызняку. На поўначы за 150 м ад возера лясістыя пясчаныя ўзгоркі вышынёй 10 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна