Ю́заф Бэ́к (; , Варшава — , Станешць, Румынія) — польскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Польшчы ў 1932—1939 гг.
Раннія гады Да Першай сусветнай вайны Бэк вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. З пачаткам Першай сусветнай вайны ўступіў у Польскую ваенную арганізацыю, быў адным з паплечнікаў Пілсудскага. Перабраўшыся ў Аўстра-Венгрыю, служыў у Першай брыгадзе Польскіх легіёнаў, удзельнічаў у баях на ўсходнім фронце, атрымаў званне палкоўніка. Калі польскія легіёны ў Аўстра-Венгрыі былі распушчаны і інтэрнаваны, быў пасаджаны ў лагер для ваеннапалонных, дзе стварыў падпольную групу. Пасля рэвалюцыі ў Расіі займаўся падрыхтоўкай польскіх ваенных фарміраванняў на тэрыторыі Германіі і Аўстра-Венгрыі.
Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці служыў ваенным аташэ ў Францыі (1922—1923), затым вярнуўся ў Польшчу. Удзельнічаў у Майскім перавароце 1926 года, які прывёў да ўлады Пілсудскага. З 1926 па 1930 быў начальнікам кабінета ваеннага міністэрства. У 1930-м годзе стаў намеснікам прэм'ер-міністра, а ў 1932-м міністрам замежных спраў. Займаў гэту пасаду да пачатку Другой сусветнай вайны.
Міністр замежных спраў На пасадзе міністра замежных спраў Бэк спрабаваў праводзіць палітыку балансавання паміж Германіяй і СССР. У ліпені 1932 года склаў Дагавор аб ненападзе паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, а ў студзені 1934-га Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Польшчай.
Пасля смерці Пілсудскага ў 1935-м годзе, улада ў Польшчы апынулася ў руках кіруючай групы з трох чалавек — маршала Рыдз-Сміглы, прэзідэнта Масціцкага і Бэка, пры гэтым Бэк фактычна вызначаў знешнюю палітыку Польшчы. Ён распрацаваў канцэпцыю так званай «Трэцяй Еўропы», якая прадугледжвала стварэнне саюза і ваеннага блока Польшчы, Італіі, Югаславіі, Венгрыі і Румыніі. Як міністр замежных спраў Бэк прыкладаў значныя высілкі для яе рэалізацыі, аднак пацярпеў поўную няўдачу.
У 1935 годзе, польска-нямецкія адносіны ўзмацняюцца. Польшча для збліжэння праводзіць антысавецкую палітыку - напрыклад, у 1936 годзе, савецка-румынскія перамовы былі сарваны, таму што Польшча заявіла пра магчымасць разрыву дыпламатычных адносін, у выпадку заключэння саюза.
24 кастрычніка 1938 года былі прад'яўлены тэрытарыяльныя прэтэнзіі Германіі да Польшчы. Гітлер настаяў на тым, што неабходна перадаць ў валоданне немцам горад Данцыг, пабудаваць двухкалейную чыгунку праз «польскі калідор», якая б мела экстэрытарыяльнасць, таксама Польшчы было неабходна далучыцца да Антыкамінтэрнаўскага пакта, у абмен на атрыманне выхаду да мора за кошт Літвы. Бэк адмовіўся выконваць гэтыя ўмовы, аднак, ужо ў сакавіку 1939 года, з-за захопу Мемеля, пасля якога Польшча апынулася акружана Германіяй з усіх бакоў, акрамя ўсходняга, польскі МЗС даў згоду на будаўніцтва дарогі, але без экстэрытарыяльнасці.
Адыграў значную ролю ў месяцы, якія папярэднічалі пачатку Другой сусветнай вайны, адпрэчыўшы прад'яўленыя Польшчы патрабаванні Германіі. Разам з тым, Бэк адхіліў прапанову СССР аб заключэнні пакта аб узаемадапамозе.
Другая сусветная вайна Пасля ўварвання Германіі ў Польшчу, Бэк заклікаў Францыю і Вялікабрытанію выканаць свае абавязацельствы, якія вынікалі з дадзеных Польшчы гарантый. Калі Польшча пацярпела паражэнне, разам з рэшткамі польскага ўрада Бэк бег у Румынію, дзе быў інтэрнаваны і арыштаваны румынскімі ўладамі. У апошнія гады працаваў над сваімі мемуарамі, названымі ім «Апошні рапарт».
Памёр 5 чэрвеня 1944 года ад сухотаў.
У 1991 годзе рэшткі Бэка былі перавезены ў Польшчу і пахаваны на Вайсковых Павонзках, вайсковых могілках, дзе пахаваны знакамітыя палякі.
Літаратура Mieczyslaw B. Biskupski, The History of Poland Westport, Conn., Greenwood Press, 2000. Anna Cienciala, «The Munich Crisis of 1938: Plans and Strategy in Warsaw in the Context of Western Appeasement of Germany» pp. 48–81 from The Munich crisis, 1938: Prelude to World War II, edited by Igor Lukes and Erik Goldstein, London, Frank Cass, Inc., 1999. Sean Greenwood, «The Phantom Crisis: Danzig, 1939,» pp. 247–72 from The Origins of the Second World War Reconsidered: A.J.P. Taylor and the Historians, edited by Gordon Martel, London, Routledge, 1999. Henry L. Roberts, "The Diplomacy of Colonel Beck, " pp. 579–614 from The Diplomats, 1919—1939, edited by Gordon A. Craig and Felix Gilbert, Princeton, Princeton University Press, 1953.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Міністры замежных спраў Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)