Сцяг Дзісны — сцяг горада Дзісна Міёрскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Апісанне Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй і ніжняй — блакітнага колеру, якія складаюць адну дзясятую шырыні сцяга, і цэнтральнай — белага колеру. У цэнтры палотнішча на белай паласе размяшчаецца выява герба горада Дзісна.
Гл. таксама Герб Дзісны Сцяг Полацка
Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Катэгорыя:Дзісна Дзісна