Кімерыйцы () — плямёны, якія ў 7—6 ст. да н.э. жылі ў Паўночным Прычарнамор’і. Упершыню ўзгаданыя ў Гамера, Каліна і Герадота. Былі выцеснены скіфамі, і самі захапілі Фрыгію, Лідыю, Кападокію. У старажытнай тапаніміцы Паўночнага Прычарнамор’я існавалі назвы тыпу Кімерыйскі вал, Баспор Кімерыйскі і пад.
Пісьмовыя крыніцы
Блізкаўсходнія аўтары Кімерыйцы — качавыя плямёны, якія прыйшлі ў Закаўказзе са стэпавай зоны і былі ў 714 г. да н.э. зафіксаваны асірыйскімі тэкстамі пад імем народа «гіміру». Звесткі, атрыманыя з аналізу архіваў Саргана II, Асархадона і Ашурбаніпала зводзяцца да наступнага. У 714 г. да н.э. кімерыйцы фіксуюцца ў раёне на поўнач ці паўночны захад ад возера Севан, і што ў раней яны плацілі даніну Урарту. Цар Урарту Руса I выправіўся ў паход на качэўнікаў і пацярпеў цяжкае паражэнне, у выніку якога многія знатныя асобы патрапілі ў палон. У гэты ж час кімерыйцы напалі на суседнюю з Манай вобласць Уасі, у раёне возера Урмія. Пасля гэтых падзей кімерыйцы не згадваюцца ў асірыйскіх тэкстах на працягу 35 гадоў.
За гэты час частка іх прасунулася ў заходнюю частку Малой Азіі, а іншая група знаходзілася каля ўсходніх межаў Асірыі. Малаазійскія кімерыйцы ў саюзе з Табалам, Хілаку і племем мушкаў варагавалі з Асірыяй. У 679 г. да н.э. Асархадон разбіў у Кападокіі войска кімерыйскага цара Тэўшпы, але гэта перамога не мела значных наступстваў. Неўзабаве кімерыйцы напалі і часткова падпарадкавалі сабе Фрыгію, забіўшы пры гэтым цара Мідаса, цёзку легендарнага фрыгійскага кіраўніка. Усходняя група качэўнікаў прыняла ўдзел у паўстанні Каштарыты ў 671—669 гг. да н.э., у выніку якога ўтварылася Мідыйскае царства. Мабыць, неўзабаве пасля гэтага ўсходнія кімерыйцы асімілююцца з мясцовым насельніцтвам і знікаюць з гістарычнай арэны, што нельга сказаць пра іх заходніх супляменнікаў.
У 660-х гг. да н.э. яны ўзмацняюць націск на Лідыю, у выніку чаго цар Гіг звярнуўся па дапамогу да Асірыі. Неўзабаве лідыйцам удалося нанесці паражэнне кімерыйцам, якое на некаторы час зняла пагрозу. Тым часам качэўнікам удалося адрынуць у Асірыі шэраг заходніх тэрыторый, што вымусіла Ашурбаніпала лічыць іх вельмі небяспечнымі праціўнікамі. Узмацніўшыся, кімерыйцы на чале з царом Дугдамі (Лігдамісам грэчаскіх тэкстаў) у 644 г. да н.э. ізноў атакуюць Лідыю, у выніку чаго былі ўзяты Сарды і загінуў цар Гіг. Тым часам адбываецца адзінае сутыкненне грэкаў з кімерыйцамі, якім удалося захапіць некаторыя гарады Іоніі, у прыватнасці Магнесію-на-Меандры і, мабыць, Эфес. Неўзабаве былі прадпрынятыя новыя напады на Асірыю, але падчас аднаго з гэтых паходаў цар Дугдамі памёр ад хваробы, і кімерыйцы адступілі. Яго спадчыннік Сандакуру згадваецца як вораг Асірыі ў адным з тэкстаў Ашурбаніпала, але качэўнікам больш не ўдалося аднавіць сваю магутнасць. Больш яны не згадваюцца ў асірыйскіх дакументах.
У Бібліі кімерыйцы вядомыя як яфетычны народ гамер.
Антычныя аўтары Герадот называе кімерыйцаў даскіфскім насельніцтвам стэпавай часткі Паўночнага Прычарнамор’яГісторыя, 4:11. Таксама іх згадваюць ГамерГамер. Адысея XI 14-19. і Калінфр.3 Джэнтылі-Прата. У «Адысеі» кімерыйцы паўстаюць як легендарны народ, які жыве на крайнім Захадзе ля акіяна, куды ніколі не пранікаюць прамяні Сонца. Філолагі Арыстарх і Кратэт выпраўлялі ў Гамера напісанне кімерыйцы на «керберыі»Схолии к Гомеру. Одиссея XI 14. // Вестник древней истории. — 1947. — № 1. — С. 285. (гл. Кербер). Пра «кімерыйскі град» распавядаў ГекатэйГекатэй, фр. Т13 Якобі = Страбон. Геаграфія VII 3, 6. Эфар Кімскі змяшчае іх каля возера Аверн у ІталііСтрабон. Геаграфія V 4, 5. — С. 244..
Археалогія Кімерыйцамі часта называюцца археалагічныя культуры Паўночнага Прычарнамор’я, якія адносяцца да ранняга жалезнага веку, адпаведна, і гэты час носіць назву «Кімерыйскай эпохі» (XI—VII стст. да н.э.). Паходжанне кімерыйцаў звязваецца з плямёнамі зрубнай культуры позняга бронзавага веку. А. І. Цераножкін вылучыў у культуры «кімерыйцаў» дзве храналагічныя ступені: першая (ранняя) атрымала назву чарнагораўская (па назве кургана каля хут. Чарнагораўскі ва Украіне), другая (позняя) — новачаркаская (па назве горада Новачаркаск, каля якога быў знойдзены рэчыўны скарб) (Цераножкін, 1976). Для пахаванняў характэрна скурчанае размяшчэнне шкілетаў, шматлікія знаходкі конскай збруі (цуглі, страмёны)Чарнагораўцы і новачаркасцы.
Таксама, гістарычныя кімерыйцы атаясамляюцца з прадстаўнікамі белазерскай культурыКультуры энеаліту і бронзы, а таксама белагрудаўскай і чарналескай.
Варта адзначыць, што спробы звязаць гістарычных кімерыйцаў і разгледжаныя культуры з’яўляюцца вельмі гіпатэтычнымі. Вядомы нямецкі археолаг Рэната Роле заявіла, што ніхто не прадставіў археалагічных сведчанняў прысутнасці кімерыйцаў у Паўднёвай частцы Расіі і ў іншых краінах[Renate Rolle, «Urartu und die Reiternomaden», in: Saeculum 28, 1977, S. 291—339]. У Малой Азіі выяўлены пахаванні, якія можна ўпэўнена звязаць з гістарычнымі кімерыйцамі, праяснены некаторыя дэталі іх гісторыі, адпрэчана версія Герадота пра з’яўленне кімерыйцаў у Закаўказзі. Матэрыяльная культура кімерыйцаў магчыма аналагічная плямёнам скіфскай супольнасці.
Д. А. Аўдусін лічыў, што кімерыйскім з’яўляецца ўпускное пахаванне № 5 у кургане Высокая Магіла ў Запарожскай вобласці. Паводле даных радыевугляроднага аналізу курган датуецца мяжой X і IX стст. да н.э.
Мастацтва Часцей за ўсё на кімерыйскіх рэчах сустракаецца фігура ў выглядзе ромбападобнага значка з увагнутымі бакамі і кружочкам у сярэдзіне. Амаль заўсёды такі значок упісваецца ў круг, у выніку чаго ўтворыцца простая чатырохпялёсткавая разетка. Значкамі такога роду звычайна афармляліся круглыя бронзавыя бляхі з адтулінамі для перакрыжаваных рамянёў у аброці. Значку магло надавацца і значэнне амулетаў. Другую серыю складаюць круглыя бляшкі з упісаным прамым раўнаканцовым ці часцей мальтыйскім крыжамА. И. Тереножкин. Киммерийцы. Гл.8.
Мова
У наш час усе звесткі пра кімерыйскую мову з’яўляюцца вельмі гіпатэтычнымі ў сувязі з тым, што ад іх мовы захавалася ўсяго некалькі імёнаў уласных у асірыйскай транскрыпцыі (Te-ush-pa, Dug-dam-me, Sandaksatru), а таксама назва самога народа. З пункту гледжання І. М. Дзьяканава, імя кімерыйскага цара Сандаксатру абсалютна аналагічна іранскаму «Артаксеркс» і можа быць інтэрпрэтавана як «улада бога Сандона» (лувійскае бажаство)И. М. Дьяконов. «История Мидии: от древнейших времен до конца IV века до н.э». Изд-во Академии наук СССР, 1956. Стр. 241.. Пры гэтым робіцца здагадка пра індаіранскую прыналежнасць кімерыйцаўВаликовой керамики культура // БРЭ. Т.4. М.,2006.Киммерийский период // БРЭ. Т.13. М.,2008.Киммерийцы // БРЭ. Т.13. М.,2008.. Самоназвание киммерийцев, вероятно, звучало как «гимер» или «гимир».
Таксама існуе версія, што кімерыйцы былі блізкія фракійцамНидерле, Любор. Славянские древности. — С.126.
Адзенне На заснаванні выяўленчага мастацтва суседніх народаў аднаўляюць адзенне кімерыйцаў. Яны насілі скураныя курткі, порткі, боты і спічастыя шапкі.
Тапаніміка Кімерык — старажытны горад-порт (Крым, Керчанскі паўвостраў) Кімерыйскі вал на Керчанскім і Таманскім паўвостравахПра «кімерыйскі вал» на Таманскім паўвостраве (пабудаваны грэкамі пасля кімерыйцаў) Баспор Кімерыйскі (Керчанскі праліў) Кімерыйскія пераправы Кімерыйская пліта
Асобы Цары Тэўшпа (загінуў каля 679 да н.э.) Тугдамэ (Дугдамэ, Лігдаміс) (памёр у 640 г. да н.э.) Сандакуру (Шандакуру) (пасля 640 г. да н.э.)
У масавай культуры вядомы выдуманы кімерыец па імі Конан.
Літаратура Артамонов М. И. Киммерийцы и скифы : (От появления на исторической арене до IV в. до н. э.). — Л.: Издательство Ленинградского университета, 1974. — 156 с.
Дьяконов И. М. История Мидии. — Л., 1956. Пиотровский Б. Б. Археология Закавказья с древнейших времен до 1 тысячелетия до н. э. — Л., 1949. Иванчик А. И. Киммерийцы. — М., 1996. Ельницкий Л. А. Знания древних о северных странах. — М., 1961. Осетинский героический эпос. Книги 1-3. — М., 1989—1990. Паркер В. О чём умалчивает Геродот. Заметки о передаче сведений о киммерийцах у греческих авторов помимо Геродота // Вестник древней истории. — 1998. — № 4. — С. 93—102. Тороп С. О. Скифы: происхождение и религия
Спасылкі
Иванчик А. И. СОВРЕМЕННОЕ СОСТОЯНИЕ КИММЕРИЙСКОЙ ПРОБЛЕМЫ. ИТОГИ ДИСКУССИИ
Катэгорыя:Фракія Катэгорыя:Старажытная Малая Азія Катэгорыя:Старажытны свет Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Гісторыя Каўказа Катэгорыя:Гісторыя Луганскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Данецкай вобласці