Уладзіслаў Васілючак (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Клубная кар’ера Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2011 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». З сезона 2013 канчаткова замацаваўся ў якасці трэцяга брамніка, гуляў за дубль, аднак доўгі час не атрымоўваў магчымасці дэбютаваць у асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандр Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сезон 2015 Васілючак распачаў ужо ў якасці асноўнага брамніка гродзенцаў. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўным складзе «Нёмана» ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазней, аднак, стаў саступаць месца ў аснове Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 года Васілючак прапусціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасля чаго больш не з’яўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015.

У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, не завяршыўся падпісаннем кантракта. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Гродна, але новы кантракт не падпісваў, бо жадаў мець рэгулярную ігравую практыку, якую трэнерскі штаб клуба не мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» планавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду», аднак у лідскім клубе ўжо зрабілі стаўку на іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 года нарэшце падпісаў новы кантракт з «Нёманам» да канца 2018 года, а 15 красавіка быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні» да канца сезона 2016. У ліпені 2016 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным брамнікам, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна.

У снежні 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Гарадзею». Пачынаў сезон 2017 другім брамнікам, пазней стаў чаргавацца на полі з Мікалаем Раманюком. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман». У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею». У першай палове 2018 года згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду. У другой палове сезона 2018 заставаўся ў гродзенскім клубе, быў другім брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У сакавіку 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2019 года перабраўся ў «Іслач». У «Іслачы» быў другім брамнікам, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Нёман», аднак у студзені 2020 года, пакінуўшы гродзенскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў брамнікам «Іслачы» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Ягора Хаткевіча, а ў 2021 годзе нарэшце замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач». Неўзабаве адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам. Пачынаў сезон 2022 на лаўцы запасных, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кызыл-Жары» і расійскім «Дынама» з Махачкалы, але не падышоў. У выніку ў сакавіку 2023 года папоўніў склад «Слуцка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб і неўзабаве стаў іграком азербайджанскага «Кяпаза». Пакінуў «Кяпаз» у лютым 2024 года.

У красавіку 2024 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Туранам».

Міжнародная кар’ера Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.

9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе, правёў на турніры поўны матч супраць Буркіна-Фасо (0:0).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Нёман 5 −8 2012 дубль Нёман 17 −21 2013 дубль Нёман 10 −11 2014 дубль Нёман 16 −15 2015 Д1 Нёман 10 −20 2016 (1) Д2 Смаргонь 5 −4 2016 (2) Д1 Граніт 9 −20 2017 Д1 Гарадзея 13 −18 2018 (1) Д1 Гарадзея 2 −3 2018 (2) Д1 Нёман 1 −3 2019 (1) Д2 Ліда 13 −11 2019 (2) дубль Іслач 3 −3 2020 Д1 Іслач 1 −2 2021 Д1 Іслач 17 −6 2022 Д1 Нёман 15 −15 2023 (1) Д1 Слуцк 13 −16 2023/24 (1) Д1 Кяпаз 6 −9

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Кяпаз Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан