Я́зьменка — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Галубова, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
Схілы катлавіны невыразныя, вакол возера лес, уздоўж берагавой лініі паласа забалочанай поймы.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Дрысы Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна