«Méga Man 2», вядомая ў Японіі як  — гульня, распрацаваная і выдадзеная «» для кансолі «Nintendo Entertainment System». Гэта другая гульня ў серыі Mega Man. Гульня была выпушчаная ў Японіі ў 1988 годзе, а пазней у Амерыцы і PAL рэгіёнах. «Mega Man 2» працягвае барацьбу галоўнага героя супраць злога доктара Вайлі і яго робатаў. Гульня мае графічныя і геймплэйныя змены ў параўнанні з першай гульнёй Mega Man, многія з якіх засталіся на працягу ўсёй серыі.

Хоць продажы «Mega Man» былі неўражлівымі, «Capcom» дазволіла камандзе «Rockman» стварыць сіквел. Яны працавалі адначасова над іншымі праектамі «Capcom», выкарыстоўваючы свой вольны час для раcпрацоўкі гульні. Нявыкарыстаны кантэнт з папярэдняй гульні быў інтэграваны ў «Mega Man 2». Такашы Татэішы напісаў саўндтрэк сумесна з Ёшыхіро Сакагучы, якая выступала ў якасці гукавага праграміста.

Гульня стала бестселерам «Mega Man» з больш чым 1,5 млн прададзеных копій. Крытыкі высока ацанілі музыку, візуальныя эфекты і геймплэй як палепшаныя ў параўнанні з першай гульнёй. Многія выданні апісвалі «Mega Man 2» як лепшую ў серыі і як адну з найвялікшых відэагульняў усіх часоў. Гульня была паўторна выпушчана на некалькіх кансолях і мабільных тэлефонах.

Сюжэт

Падзеі Mega Man 2 адбываюцца пасля першага Mega Man у нявызначаны год на працягу 21-га стагоддзя (год 200X). Д-р Вайлі, галоўны антаганіст серыі, будуе новую крэпасць і войска з робатаў на чале з 8 новымі Робатамі Майстрамі: Metal Man, Air Man, Bubble Man, Quick Man, Crash Man, Flash Man, Heat Man і Wood Man. Mega Man прызваны сваім стваральнікам, доктарам Лайтам, перамагчы доктара Вайлі і яго Робатаў Майстроў. Mega Man перамагае восем новых Робатаў Майстроў, а потым кідае выклік самому Вайлі. У фінальнай сутычцы Mega Man перамагае галаграфічную праекцыю доктара Вайлі. Потым навуковец просіць аб літасці, Mega Man мілуе Вайлі і вяртаецца дадому.

Геймплэй

Mega Man 2 з'яўляецца платформеннай гульнёй, як і яе папярэднік Mega Man. Гулец кіруе Mega Man, якому трэба прайсці восем узроўняў і перамагчы босаў, Робатаў Майстраў: Metal Man, Air Man, Bubble Man, Quick Man, Crash Man, Flash Man, Heat Man і Wood Man. Кожны Робат Майстар мае ўнікальную зброю і ўзровень, які звязаны з яго зброяй. Напрыклад, Air Man страляе невялікімі тарнада, а яго ўзровень нябесны, у той час як Wood Man можа выкарыстоўваць шчыт з лісця і знаходзіцца ва ўзроўні з лясной тэматыкай. Пасля перамогі над босам яго зброя становіцца даступнай для гульца. Робаты Майстры ўразлівыя да зброі некаторых іншых Робатаў Майстроў; таму парадак, у якім гуляюцца ўзроўні, з'яўляецца жыццёва важным кампанентам геймплэя. Пасля праходжання пэўных этапаў Mega Man атрымлівае спецыяльныя прадметы. Гэтыя прадметы ствараюць платформы, якія дазваляюць Mega Man патрапляць да такіх абласцей, да якіх без іх ён патрапіць не можа.

Пасля перамогі над васьмю Робатамі Майстрамі гулец пераходзіць да крэпасці доктара Вайлі, якая складаецца з шасці лінейных узроўняў. Як і ў першай гульні, гулец павінен змагацца з кожным Робатам Майстрам другі раз у крэпасці. Тым не менш, гэтыя бітвы адбываюцца ў адным пакоі, а не ў серыі лінейна сувязных пакояў. Пакой утрымлівае прылады для тэлепартацыі, якія прыводзяць да кожнага Робата Майстра. Прылады могуць быць уключаныя ў любым парадку. Пасля таго, як босы пераможаны зноў, гулец павінен змагацца з доктарам Вайлі.

Mega Man 2 мае некалькі змен геймплэя ў параўнанні з арыгінальнай гульнёй Mega Man. Новы прадмет, Energy Tank, дазваляе гульцу папоўніць здароўе Mega Man у любы час. Пасля перамогі над кожным Робатам Майстрам адлюстроўваецца пароль, які дазваляе гульцу вярнуцца да гэтага канкрэтнага ўзроўню ў гульні пасля перазагрузкі сістэмы. Пароль захоўвае канкрэтны спіс пераможаных Робатаў Майстроў, а таксама колькасць назапашаных Energy Tank. У адрозненне ад першай гульні, у Mega Man 2 няма лічыльніка ачкоў і гулец не можа вярнуцца да ўзроўняў Робатаў Майстроў, якіх ён перамог.

Стварэнне

Mega Man 2 была распрацавана і апублікавана «Capcom». Прадзюсар серыі Кэйдзі Інафунэ (пад псеўданімам Inafuking) апісаў развіццё гульні як «намаганні ізгояў». Першая гульня Mega Man, выпушчаная ў 1987 годзе, не была досыць паспяховай, каб апраўдаць неадкладнае развіццё працягу. «Capcom» дазволіла камандзе распрацоўшчыкаў стварыць сіквел з умовай, што яны будуць адначасова працаваць на іншых праектах. Супрацоўнікі выдаткавалі свой час для паляпшэння першай гульні, дадаўшы больш узроўняў і зброі, а таксама палепшыўшы графіку. Кіраўнік праекта першага Mega Man запрасіў Інафунэ да каманды распрацоўшчыкаў; Інафунэ працаваў у той час над іншай гульнёй. Падчас працы над папярэдняй гульнёй Інафунэ працаваў у якасці мастака і дызайнера персанажаў, але стаў больш актыўна ўдзельнічаць у працэсе вытворчасці сіквела. «Праца над Mega Man 2 адзначыла толькі мой другі год у гэтым бізнесе, і я нават стаў кіраўніком праекту „Новы малыш“, які адкрыў цэлы новы свет стрэсу для мяне», распавёў Інафунэ. Тэрмін распрацоўкі гульні склаў толькі 4 месяцы.

У сувязі з абмежаванем даступнай прасторы картрыджа для першай гульні некаторы кантэнт быў выключаны з канчатковага прадукту і затым пераведзены ў Mega Man 2. Каманда была абмежаваная графічнымі магчымасцямі кансолі і малявала персанажаў піксельнай графікай, каб захаваць узгодненасць паміж дызайнам і канчатковым прадуктам; некаторыя элементы дызайну, аднак, былі страчаныя. Сістэма геймплэя арыгінальнай гульні была пакінутая ў Mega Man 2, але каманда ўключыла больш пастак для гульца. Былі даданыя тры прадметы падтрымкі з-за скарг з боку спажыўцоў і аддзела маркетынгу Capcom наконт высокай складанасці арыгінальнай гульні. Інафунэ быў «не асабліва ўпэўнены» наконт карысці Energy Tank. Распрацоўшчыкі дазволілі грамадскасці ўдзельнічаць у вытворчасці шляхам распрацоўкі дызайну босаў фанатамі. «Capcom» атрымала 8370 прапаноў для боса. Інафунэ хацеў, каб яго мастацкія працы для Mega Man 2 былі больш падобнымі да анімэ, чым у першай гульні. Для паўночнаамерыканскага рэлізу была дададзена магчымасць выбару складанасці. Арыгінальная версія была названая «складанай»; у «нармальнай» версіі ворагі слабейшыя.

Саўндтрэк да Mega Man 2 складаўся ў асноўным Такашы Татэішы і Агерэцу Кун (getsu (下劣) на японскай мове азначае грубасць). Іппо Ямада, саўнд-дызайнер Mega Man 7, патлумачыў, што нават у 1995 годзе «Capcom… толькі пачынала пераходзіць ад называння супрацоўнікаў псеўданімамі да называння поўным імем». Манамі Мацумаэ, якая напісала музыку для першага Mega Man (і пазней далучылася да Ямады падчас працы над Mega Man 10), таксама ўнясла некаторыя праўкі ў саўндтрэк гэтай гульні, у прыватнасці ў назву пачатковага трэку (які раней быў напісаны для канцоўкі першай гульні) і музыку для ўзроўню Air Man. Яна была залічана ў каманду пад мянушкай Manamihttp://www.vgmpf.com/Wiki/index.php?title=Manami_Matsumae. Як і ў папярэдняй гульні, праграмаванне гуку было ўскладзена на Ёшыхіра Сакагучы (мянушка Yuukichan's Papa).

Ветэран відэагульняў ілюстратар Марк Эрыксан намаляваў постар для амерыканскай версіі, на якой адлюстраваны Mega Man, які страляе з пісталета замест выявы лагатыпа Mega Buster. Эрыксан патлумачыў: «Я нічога пра Mega Man не ведаў, і [пасля погляду на персанажа ў дзеянні] я спытаў у арт-дырэктара: „З чаго ён страляе?…“ Ён сказаў: „Ну, ён павінен мець пісталет, таму што я не бачу вінтоўку…“ Я сказаў: „Так, пісталет? Вы хочаце, каб я зрабіў пісталет?“ І ён сказаў: „Так, намалюйце тут пісталет.“ Так што я зрабіў тое, што мне сказалі, і я намаляваў там пісталет. У мяне было толькі паўтара дня, каб зрабіць малюнак і вынік атрымаўся не самым добрым. Але гэта не мая віна. Я маю на ўвазе, што яны сказалі мне, каб я намаляваў пісталет у руцэ!».

Крытыка

У адрозненне ад першай гульні Mega Man, якая мела адносна нізкія продажы, Mega Man 2 меў велізарны поспех. З моманту свайго выпуску ў 1988 годзе было прададзена больш за 1.5 мільёна копій Mega Man 2 па ўсім свеце. Гульня стала самай прадаванай у серыі Mega Man і знаходзіцца сярод 30 самых прадаваных гульняў Capcom. Mega Man 2 быў добра прыняты крытыкамі. Чатыры рэцэнзенты з «» — Стыў Харыс, Эд Семрад, Дон Науэрт і Джым Элі ацанілі гульню станоўча. Яны заявілі, што яна лепшая, чым першая гульня Mega Man, спасылаючыся на палепшаныя аўдыёвізуальныя эфекты, новыя бонусы і сістэмны пароль. Науэрт і Элі, аднак, выказалі расчараванне тым, што гульня стала менш складанай, чым першая. Надзя Оксфард з «» пахваліла эстэтыку гульні і геймплэй. Яна таксама заявіла, што Mega Man 2 мае палепшаны геймплэй адносна свайго папярэдніка, выдаленыя празмерна складаныя элементы. Два рэцэнзенты з «Mean Machines‍ » Джуліян Рыгнал і Мэт Рыган пахвалілі некаторыя аспекты гульні. Рыгнал хваліў геймплэй, спаслаўшыся на яго здольнасць выклікаць залежнасць і галаваломкі. Рыган ацаніў складанасць і заявіў, што геймплэй збалансаваны. Абодва рэцэнзенты пахвалілі графіку, называючы яе падрабязнай і надзвычайнай і апісалі Mega Man 2 як вялікую платформенную гульню. Рэдактар часопісу «» Рычард Бертан фактычна паўтарыў рэцэнзентаў «Electronic Gaming Monthly». Зак Мілер з «» звязваў поспех гульні з парадкам выбару ўзроўняў. Ён высока ацаніў простую схему кіравання і розныя віды зброі і прадметаў. «» паставіў гульню на трэцяе месца з калі-небудзь зробленых гульняў для NES. Супрацоўнікі называлі яе «вяршыняй» 8-бітных гульняў Mega Man.

Саўндтрэк гульні быў добра прыняты крытыкамі. Джоі Бэхт з «IGN» пералічыў тры трэкі з узроўняў Mega Man 2 нароўні з асноўнай песняй сярод лепшых у серыі. У 2008 годзе «Game Informer» паставіў оўпэнінг Mega Man 2 на пятае месца сярод оўпэнінгаў відэагульняў, спаслаўшыся на хваляванне, якое выклікае музыка і знешні выгляд персанажа. «Doctor Wily Stage Theme» заняла другое месца ў відэа «» «Top 10 Video Game Themes Ever». У 2008 годзе рэдакцыя «Nintendo Power» высока ацаніла музыку, заявіўшы, што яна з'яўляецца адной з лепшых у серыі. Брэндан Шэфілд з «» у 2009 годзе апісаў музыку як такую, што лёгка пазнаецца, і паскардзіўся, што сучаснаму свету камп'ютарных гульняў не хапае гэтай рысы.

Mega Man 2 з'яўляецца ўлюбёнай сярод прыхільнікаў Mega Man, многія называюць яе лепшай у серыі. Крытыкі таксама называюць гульню найлепшай у франшызе. Оксфард лічыць яе адной з самых запамінальных у серыі, Бертан назваў гульню лепшай у серыі. Леві Б'юкенен з «IGN» уключыў трох босаў з гульні ў спіс «Top 10 Mega Man Robot Masters». Шэраг аглядаў гульні ўключалі гульню на высокія месцы ў спісы «Лепшых гульняў». У канцы 1989 года яна мела найвышэйшы рэйтынг у спісе «Nintendo Power» з 30 гульняў. У жніўні 2008 года «» уключыў Mega Man 2 у тройку найлепшых відэагульняў для Nintendo Entertainment System. Рэдакцыя пахваліла паляпшэнні ў параўнанні з папярэдняй гульнёй. GameSpot назваў Mega Man 2 адной з «найвялікшых гульняў усіх часоў». Яна займае 33 месца ў «Top 200 Nintendo Games Ever» і 60 месца ў «100 Best Nintendo Games» часопіса «». Мілер лічыць Mega Man 2 адной з найвялікшых гульняў усіх часоў. У 2007 годзе тры рэдакцыі «IGN» у Злучаных Штатах Амерыкі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі склалі спіс 100 лепшых гульняў. Яны паставілі Mega Man 2 на 67 месца, спасылаючыся на дзеянне і стратэгічныя элементы разам з яе ўплывам на серыю. Mega Man 2 быў змешчаны на 4 месца ў Top 100 NES Games часопіса «IGN».

Уплыў