Карл Ро́берт Я́кабсан (; 26 ліпеня 1841, Тарту — 19 сакавіка 1882, Кург’я, воласць Вяндра) — эстонскі пісьменнік, , і педагог. Пісаў пад псеўданімам Лінутая (Linnutaja).

Біяграфія К. Р. Якабсан нарадзіўся ў сям’і выкладчыка царкоўнай музыкі. Яго малодшы брат, Эдуард Магнус Якабсан, быў вядомым мастаком-графікам і кніжным ілюстратарам. Першапачатковая адукацыя Карл атрымаў у свайго бацькі, у Торма. Затым, з 1856 па 1859, вучыўся на семінары Яніса Цымзэ ў Валзе. Пачынаючы з 1859 года Карл Роберт працуе на месцы свайго бацькі, у школе ў Торма. У 1862 годзе ўзнікае канфлікт паміж ім і мясцовымі пастарам і памешчыкам. У сувязі з гэтым Якабсан пакідае Торма і займаецца выкладаннем у Ямбургу, а з 1864 года — у Санкт-Пецярбургу. Спачатку ён дае прыватныя ўрокі, а з 1865 — выкладае ў гімназіі нямецкую мову і літаратуру. У Санкт-Пецярбургу Карл Роберт уступае ў цесны кантакт з эстонскай дэмакратычнай інтэлігенцыяй, з 1865 года ён супрацоўнічае з газетай Эстонскі паштальён Я. ХУРТ И К. Р. ЯКОБСОН , а таксама з ліберальнымі нямецкімі і рускімі газетамі. Якабсан усё больш прысвячае сябе публіцыстычнай дзейнасці. У 1868 годзе царскія органы адхіляюць яго заяўку на арганізацыю эстонскай газеты. У гэты ж час Якабсан прымае актыўны ўдзел у стварэнні Эстонскага літаратурнага саюза (Eesti Kirjameeste Selts), які займаўся ў Тарту ў 1871—1893 гады развіццём эстонскай літаратуры і мовы. У 1868 і 1870 гадах Карл Роберт тройчы выступае з рознымі прамовамі ў тэатральным саюзе Ванемуйнэ; у 1870 гэтыя яго прамовы былі выдадзены ў адной кнізе і аказалі станоўчае ўздзеянне на развіццё эстонскай нацыянальнай самасвядомасці.

У 1871 годзе Якабсан пераязджае ў Талін і спрабуе атрымаць дазвол на адкрыццё сваёй газеты — аднак беспаспяхова. У 1872—1874 ён зарабляе як публіцыст у воласці Вяндра. У 1874 Карл Роберт купляе ў гэтай воласці сялянскі двор Кург’я і ператварае яго ва ўзорную гаспадарку. Неўзабаве пасля гэтага Якабсан абіраецца прэзідэнтам сельскагаспадарчага саюза Пярну і Вільяндзі.

З 1878 года пісьменнік супрацоўнічае з часопісам Sakala у Вільяндзі. Выданне прысвячала свае нумары пытанням сацыяльнай няроўнасці, цяжкаму становішчу мясцовага сялянства і самаўпраўнасці буйных землеўладальнікаў. Якабсан у сваіх артыкулах (як педагог па адукацыі) таксама настойваў на большай незалежнасці школьнай адукацыі ад уплыву царквы. Выступаў таксама за прадастаўленне эстонскай тэрыторыі правоў аўтаноміі, што выклікала дыскусію ў палітычных колах Эстляндскай губерні. У 1881 годзе пісьменнік абіраецца прэзідэнтам Эстонскага літаратурнага саюза. У сваіх артыкулах, прысвечаных становішчу эстонскага сялянства, Якабсан займаецца ў першую чаргу асветніцкай дзейнасцю, яго працы на эстонскай мове накіраваны на павышэнне адукацыйнага ўзроўню простых людзей і павелічэнне іх даходаў ад сельскагаспадарчай вытворчасці.Том.2 Глава 20. Революционно-демократическая мысль народов России В кн. Всемирная история экономической мысли в 6-ти томах. — М.: Мысль, 1988-97. Акрамя гэтага, ён піша розныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі для народных школ. Вядомасць Якабсану таксама прыносяць яго песенныя зборнікі, дзе ён збірае як народныя эстонскія песні, так і патрыятычныя вершы. У 1872 годзе ставіцца напісаная ім драма «Артур і Ганна» (Artur ja Anna), якая атрымала ў Эстляндыі шырокую вядомасць.

Памяць 275px|thumb|Эстонская банкнота годнасцю ў 500 крон. К. Р. Якабсан лічыцца адным з вядучых дзеячаў абуджэння нацыянальнай самасвядомасці эстонскага народа. Помнікі гэтаму выдатнаму патрыёту і публіцысту былі ўсталяваны ў Торма (у 1957 годзе) і ў Вільяндзі (у 1993 годзе). Партрэт К. Р. Якабсана ўпрыгожваў да ўвядзення ў Эстоніі еўра банкноту вартасцю ў 500 крон.

Абраныя сачыненні Kooli Lugemise raamatu (1867—1876) Uus Aabitsaraamat (1867) Veikene Geograafia (1868) Teadus ja Seadus põllul (1869) Wanemuine Kandle healed (Lieder für Chor, 1869—1871) C. R. Linnutaja laulud (Gesangheft, 1870) Rõõmus laulja (1872) Artur ja Anna (Theaterstück, 1872) Kuidas põllumees rikkaks saab (1874) Kuidas karjad ja nende saagid meie põllumeeste rikkuse allikaks saavad (1876) Sakala Kalender põllumeestele (1880) Helmed (Lesebuch, 1880)

Спасылкі Кэбин А. К. Р. Якобсон как вождь эстонских крестьян Таллин 1933. C. 88 Штейн О. М. В. В. Берви-Флеровский и К. Р. Якобсон «ВФ», 1958, No 12, с. 103—106 Музей-усадьба К. Р. Якобсона, Кургья, 1964

Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі