Павел Забелін (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2011 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, стаў капітанам дубля. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.
Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзена ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Нёман» (у браму БАТЭ ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі, выніковы лік 1:2). У сезоне 2015 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Баранавічам», а ў ліпені таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт». У складзе «Граніта» стаў іграком асновы, у матчы апошняга тура забіў гол у браму «Белшыны» ўдарам з 35 метраў, аднак гэта на дапамагло мікашэвіцкаму клубу захаваць месца ў элітным дывізіёне. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна.
У студзені 2017 года распачаў перадсезонную падрыхтоўку з «Нёманам», з якім у лютым падпісаў новы трохгадовы кантракт. Аднак, у сакавіку зноў далучыўся да «Граніта». У «Граніце» ў сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту Вышэйшай лігі — клубу «Смалявічы», аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненне было разарвана. Пазней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, у асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сезона стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца 2020 года. У сезоне 2020 замацаваўся ў асноўным складзе, забіў 7 галоў, чым дапамог гродзенцам заняць пятае месца ў чэмпіянаце.
У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр». Аднак, у пачатку сезона 2021 не выхадзіў на поле і ў сакавіку вярнуўся ў «Нёман» на правах арэнды, дзе зноў стаў іграком асновы. У ліпені 2021 года быў адкліканы з арэнды ў «Нёмане» і неўзабаве адправіўся ва ўзбекскі «Андыжан», дзе замацаваўся ў аснове, але не выратаваў каманду ад вылету з Суперлігі.
У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр» і пачаў разам з камандай рыхтавацца да новага сезона. У 2022 годзе нярэдка з’яўляўся на полі, у тым ліку ў стартавым складзе, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы. У сезоне 2023 замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы «Шахцёра».
У ліпені 2023 года пакінуў салігорскі клуб і падпісаў кантракт з казахстанскім «Таболам» да канца 2024 года. Пакінуў клуб у студзені 2024 года. У лютым 2024 года стаў іграком саратаўскага «Сокала».
Міжнародная кар’ера 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Мальты (0:0).
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2021, 2023 Уладальнік Кубка Казахстана: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Нёман 11 0 2012 дубль Нёман 5 1 2013 дубль Нёман 32 8 2014 Д1 Нёман 4 0 2015 Д1 Нёман 21 0 2016 (1) Д2 Баранавічы 13 4 2016 (2) Д1 Граніт 14 1 2017 Д2 Граніт 30 12 2018 Д1 Нёман 9 0 2019 Д1 Нёман 17 0 2020 Д1 Нёман 28 7 2021 (пач.) Д1 Шахцёр 0 0 2021 (1) Д1 Нёман 14 2 2021 (2) Д1 Андыжан 14 3 2022 Д1 Шахцёр 18 0 2023 (1) Д1 Шахцёр 14 2 2023 (2) Д1 Табол 10 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Андыжан Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў