Міхаі́л Пятке́віч (, в. Занарач, Свянцянскі павет — 1946?) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.

Біяграфія Пачатковую адукацыю атрымаў у Барунах. Пачаў працаваць настаўнікам ужо ў 1902 годзе, ва ўзросце сямнаццаці гадоў. У 1914 годзе скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў у Векшняцкім змяшаным вышэйшым пачатковым вучылішчы Шавельскага павета Ковенскай губерні.

Удзельнік І Усебеларускага з'езду ў 1917 годзе.

У Заходняй Беларусі — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. У 1920—1921 гадах працаваў настаўнікам у адной з беларускіх народных школ у Вільні, а ў 1924 годзе выкладаў у беларускай пачатковай школе па вуліцы Вострабрамскай, 9.

Член Беларускага нацыянальнага камітэтаКароткі нарыс беларускага пытання, Мінск, 2009, Беларускай цэнтральнай школьнай рады і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У лістападзе 1923 года быў абраны віцэ-старшынёй прэзідыума Школьнай рады.

Паводле справаздач польскай палітычнай паліцыі за 1924 год, Пяткевіч (якога апісвалі як «бестурботнага праваслаўнага халасцяка, добрасумленнага і акуратнага ў сваіх абавязках») быў настроены рэзка негатыўна да польскай дзяржавы, бо лічыў, што яна ніколі не зменіць сваю палітыку адносна беларусаў. У прыватных размовах ён хваліў Савецкую Расію і далучыўся да групы беларускіх актывістаў, якія сімпатызавалі БССР.

У канцы 1920-х гадоў — член Галоўнай управы ТБШ.

Паводле некаторых звестак, забіты супрацоўнікамі НКУС падчас допыту. Як згадваў Адам Станкевіч: «Забойства Пяткевіча (у канцы лютага ці пачатку сакавіка) сапраўды жудаснае, макабрычнае — „сотрудники“ падчас „беседы“ палажылі яго»Адам Станкевіч «Каляндарныя нататкі» — 1 красавіка 1946 с. 853 // З Богам да Беларусі, Вільня 2008 Інстытут беларусістыкі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 5 лістапада Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1885 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свянцянскім павеце Катэгорыя:Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай школы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне