міні|300px|Адміністрацыйны падзел Грэцыі па Праграме Калікратыса. Колеры адпавядаюць перыферыям. Чорнымі лініямі яны падзелены на аддзелы, белымі — на муніцыпалітэты. Адміністрацыйны падзел Грэцыі — сучасны падзел Грэцыі сфарміраваны па Праграме КалікратысаЗакон 3852/2010 і дзейнічае з 1 студзеня 2011 года. Паводле гэтага падзелу Грэцыя адміністрацыйна складаецца з 7 дэцэнтралізаваных адміністрацый, 13 перыферый і 325 муніцыпалітэтаў. Перыферыі і муніцыпалітэты маюць поўнае самакіраванне. Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары вызваляецца ад гэтых рэформаў і захоўвае свае інстытуты паводле «Статутнай Хартыі Святой Гары Афонскай» 1924 года.

Ніжэйшай формай арганізацыі мясцовага самакіравання з'яўляецца муніцыпалітэт. Мэр і гарадскі савет выбіраюцца на пяць гадоў усеагульным галасаваннем. Муніцыпалітэты падзелены на аддзелы, а яны ў сваю чаргу на абшчыны. Апошнія маюць уласныя саветы.

Арганізацыяй мясцовага самакіравання другога ўзроўню з'яўляецца перыферыя, якая адпавядае вялікай геаграфічнай вобласці. Перыферыярх і савет выбіраюцца на пяць гадоў усеагульным галасаваннем. Перыферыі падзелены на аддзелы, якія як правіла супадаюць з номамі. Аддзелы кіруюцца ўласнымі віцэ-перыферыярхамі, якіх выбіраюць разам з перыферыярхам.

Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі не з'яўляюцца органамі самакіравання, а служаць мэтам дэцэнтралізацыі кіравання краінай. Складаюцца з ад 1 да 3 перыферый і кіруюцца генеральным сакратаром, які прызначаецца ўрадам Грэцыі і прымае ўсе рашэнні, а таксама саветам, у які ўваходзяць усе перыферыярхі і прадстаўнікі муніцыпалітэтаў і які выконвае дарадчую ролю.

Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі №Дэцэнтралізаваная адміністрацыяАдм. цэнтрПерыферыіПлошча,км²Насельніцтва,чал. (2011)Шчыльнасць,чал./км²Карта1АтыкіАфіныАтыка38083 827 6241005,15240px2Македоніі і ФракііСалонікіЦэнтральная Македонія, Усходняя Македонія і Фракія32 9682 490 05175,533Эпіра і Заходняй МакедонііЯнінаЭпір, Заходняя Македонія18 654620 54533,274Фесаліі і Цэнтральнай ГрэцыіЛарысаФесалія, Цэнтральная Грэцыя29 5861 280 15243,275Пелапанеса, Заходняй Грэцыі і ІонііПатрыПелапанес, Заходняя Грэцыя, Іанічныя астравы29 1471 465 55450,286Эгейскіх астравоўПірэйПаўночныя Эгейскія астравы, Паўднёвыя Эгейскія астравы9 122508 20655,717КрытаІракліёнКрыт8 336623 06574,74Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары мае асобы статус і ўласны візавы рэжым.336 Усяго 131 957 10 815 197 81,96 +

Спасылкі