Kyriale — гэта літургічная кніга рымскага абраду, у якой сабраныя грыгарыянскія спевы для ардынарыя імшы. Ён утрымлівае васемнаццаць імшаў, кожная з якіх складаецца з Kyrie, Gloria, Sanctus і Agnus Dei; таксама ў кнігу ўваходзяць шэсць Credo і некалькі спеваў на выбар (ad libitum). Гэты зборнік уключаецца ў склад іншых літургічных кніг, такіх як градуал і Liber Usualis, а таксама ён апублікаваны як асобная кніга манахамі Салемскага абацтва.

У Kyriale індывідуальныя спевы ардынарыя згрупіраваныя ў імшальныя наборы, назва якіх паходзіць ад першых словаў тропа, што раней спяваўся на кожную з мелодый Kyrie. Пасля гэтых набораў ідуць індывідуальныя спевы, не згрупіраваныя з іншымі імшамі.

Змест

Kyriale складаецца з наступных частакKyriale аснове Рымскага градуала 1961 года:

Asperges me Vidi aquam Імша I — Lux et origo (для Велікоднага перыяду) Імша II — Kyrie fons bonitatis (для святаў I класу) Імша III — Kyrie Deus sempiterne (для святаў I класу) Імша IV — Cunctipotens Genitor Deus (для святаў II класу) Імша V — Kyrie magnae Deus potentiae (для святаў II класу) Імша VI — Kyrie Rex Genitor (для святаў II класу) Імша VII — Kyrie Rex splendens (для святаў II класу) Імша VIII — de Angelis (для святаў II класу) Імша IX — Cum jubilo (для святаў Марыі) Імша X — Alme Pater (для святаў Марыі) Імша XI — Orbis factor (для нядзеляў звычайнага перыяду) Імша XII — Pater cuncta (для святаў III класу) Імша XIII — Stelliferi Conditor orbis (для святаў III класу) Імша XIV — Iesu Redemptor (для святаў III класу) Імша XV — Dominator Deus (для ўспамінаў і будняў перыяду Божага Нараджэння) Імша XVI — (для будняў звычайнага перыяду) Імша XVII — (для нядзеляў Адвэнту і Вялікага посту) Імша XVIII — Deus Genitor alme (для будняў Адвэнту і Вялікага посту, вігілій, Сухіх дзён і Крыжовых дзён) Credo I—VI Cantus ad libitum: Kyrie (I—XI) Gloria (I—IV) Sanctus (I—III) Agnus Dei (I—II) Missa pro defunctis (імша за памерлых) Toni communes missae (агульныя імшальныя тоны) Appendix

Зноскі

Спасылкі Запісы манахаў кляштара св. Бенедыкта ў Сан-Паулу, Бразілія Запісы і ноты спеваў Kyriale Kyriale 1961

Катэгорыя:Літургічныя кнігі